Камандуючы ВПС: Колькасць замежных войскаў ля межаў Беларусі зменшылася, з краінамі НАТА ідзе ўзаемадзеянне
Камандуючы Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл Беларусі Андрэй Лук'яновіч заявіў аб зніжэнні колькасці замежных войскаў і авіяцыі ля заходніх межаў краіны. Таксама ён пацвердзіў наяўнасць пастаяннага ўзаемадзеяння з Польшчай, Літвой і Латвіяй па пытаннях палётаў у прымежнай паласе.

У эфіры дзяржаўнага тэлеканала СТБ Андрэй Лук'яновіч ахарактарызаваў бягучую ваенную абстаноўку вакол Беларусі як стабільную. Паводле яго слоў, беларускія вайскоўцы фіксуюць спад ваеннай актыўнасці з боку суседніх дзяржаў.
«Мы рэальна назіраем, што значная колькасць кантынгентаў, як паветраных (колькасць самалётаў уздоўж нашых заходніх межаў), так і сухапутных, зменшылася. Мы выконваем задачы па баявым дзяжурстве, гэта значыць кругласутачна кантралюем паветраную прастору і фіксуем значнае зніжэнне колькасці палётаў як баявой авіяцыі, так і разведвальнай уздоўж нашых межаў. Можам з упэўненасцю сказаць, што абстаноўка ў сапраўдны момант стабільная, пагроз няма», — прыводзіць словы камандуючага газета «СБ. Беларусь сегодня».
Разам з тым камандуючы пацвердзіў, што паміж ваеннымі ведамствамі захоўваюцца працоўныя кантакты для прадухілення інцыдэнтаў у паветры. Абмен інфармацыяй па лініі аператыўных службаў ідзе з усімі трыма заходнімі суседзямі Беларусі.
«У нас па аператыўнай службе маецца пастаяннае ўзаемадзеянне з Рэспублікай Польшча, Літвой і Латвіяй. Мы рэгулярна іх апавяшчаем аб палётах, і яны нас папярэджваюць аб палётах у прымежнай паласе.
Адсутнічала ўзаемадзеянне толькі з Латвіяй, але апошнім часам аднавілі дыялог па аператыўнай службе», — заявіў Андрэй Лук'яновіч.
-
У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?
-
У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі
-
Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары