Свет

Швецыя затрымала ў Балтыйскім моры грузавое судна, якое ішло ў Пецярбург пад сцягам Гвінеі

З 11 членаў экіпажа судна 10 маюць расійскае грамадзянства.

Фота: берагавая ахова Швецыі

Швецыя затрымала грузавое судна ў Балтыйскім моры, якое пад сцягам Гвінеі ішло ў Санкт-Пецярбург, паведамляе выданне SVT.

Берагавая ахова паведамляе, што яна ўзяла пад кантроль судна Caffa ў пятніцу а 15:50 каля горада Трэлеборг. Гаворка ідзе пра спланаваную аперацыю сумесна з паліцэйскай авіяцыяй і нацыянальным атрадам спецыяльнага прызначэння.

Судна знаходзіцца ў санкцыйным спісе Украіны. Паводле звестак украінскіх уладаў, яно было датычнае да крадзяжу збожжа з Крыма.

Судна ходзіць пад сцягам Гвінеі, аднак статус сцяга, паводле звестак берагавой аховы, застаецца няясным.

«Швецыя як дзяржава мае паўнамоцтвы ўмяшацца ў гэтым выпадку супраць судна, чый статус сцяга ў вышэйшай ступені незразумелы; мы разглядаем яго як судна пад ілжывым сцягам», — кажа Маціяс Ліндхольм, кіраўнік прэс-службы берагавой аховы.

Судна было загружана збожжам, і, паводле звестак з самога карабля, накіроўвалася ў Санкт-Пецярбург.

Берагавая ахова пачала папярэдняе расследаванне па падазрэнні ў парушэнні марскога права ў сувязі з неадпаведнасцю патрабаванням мараходнасці. Аперацыя працягваецца ў моры.

Затрыманне судна пракаментавалі ў пасольстве Расіі ў Швецыі:

«Паводле паведамлення берагавой аховы Швецыі, атрыманага 7 сакавіка, з 11 членаў экіпажа судна 10 маюць расійскае грамадзянства. Шведскі бок запэўнівае, што абстаноўка на судне спакойная».

Каментары

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца4

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі зграя сабак напала на жанчыну. Цяпер яна праходзіць курс прышчэпак ад шаленства1

У Германіі знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з 20 кастрычніка

Марка Рубіа можа пайсці ў адстаўку, каб рыхтавацца да прэзідэнцкай кампаніі5

«Нават калі на чэрапе будзе напісана «Вітаўт», мы не паверым». У Вільні пачынаюць свідраваць сцяну катэдры ў пошуках магілы вялікага князя9

У Еўропе сёння не менш за 27 авіярэйсаў атрымалі паведамленні пра мінаванне1

Меланія Трамп напісала лісты Пуціну і Зяленскаму3

Ціханоўскі заявіў, што цяпер у кожным стрыме будзе ўключаць відэа з Мелказёравым па некалькі разоў46

Прыхільны Трампу прэзідэнт Парагвая пайшоў у адстаўку пасля краху аднаго з мясцовых банкаў1

Дэлегацыя Магілёўскай вобласці брала ўдзел у адкрыцці помніка «героям СВА» на Смаленшчыне10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца4

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць