Усяго патроху33

Чыгуначнікі з Гомеля павіншавалі жанчын з 8 Сакавіка і ўзарвалі тыкток 

Нечаканымі зоркамі сацсетак напярэдадні 8 Сакавіка сталі супрацоўнікі Беларускай чыгункі. Мужчыны з гомельскага аддзялення замест традыцыйных букетаў вырашылі зрабіць падарунак у іншым фармаце: узялі гітары, барабаны, акардэон і запісалі відэа з музычным віншаваннем для сваіх калег-жанчын.

Скрыншот з відэа

Ролік хутка разляцеўся па тыктоку і іншых сацсетках і набраў ужо больш за 800 тысяч праглядаў. 

На кадрах мужчыны граюць на музычных інструментах і спяваюць жартаўлівую песню-віншаванне:

«Няхай горад ведае без сумнення —

найлепшыя жанчыны ў нашым аддзяленні».

За аснову чыгуначнікі ўзялі жартаўлівую песню «8 Марта где?» расійскага гурта Patrick Cash & Friends. Тэкст яны перапісалі пад сваю працу і калектыў, дадаўшы мясцовыя дэталі і віншаванні для калег. Атрымалася амаль карпаратыўная балада — пра працоўныя змены, калектыў і жанчын, якія кожны дзень працуюць побач.

«Зрабілі падарунак усім жанчынам»

Відэа апублікавалі ў тыктоку, і за кароткі час яно сабрала сотні тысяч праглядаў. Пад ролікам з’явіліся дзясяткі паведамленняў ад жанчын-чыгуначніц з розных гарадоў Беларусі, яны дзякуюць выканаўцам за настрой і віншаванне. У каментарыях пішуць, што такое віншаванне атрымалася нечакана цёплым і значна больш запамінальным за традыцыйныя кветкі. 

Некаторыя карыстальнікі адзначаюць, што гэта песня пераплюнула арыгінал, і нават раяць чыгуначнікам не спыняцца на адным роліку і запісваць новыя песні. Іншыя жартуюць, што пасля гэтага выступу ў Беларускай чыгункі з’явіўся ўласны бойз-бэнд.

«Хлопцы, вы зрабілі падарунак усім жанчынам Беларусі. Дзякуй!», — напісала адна з карыстальніц.

Відэа было толькі часткай віншавання. Той самы музычны нумар чыгуначнікі выканалі і ўжывую на стадыёне «Лакаматыў» у Гомелі, дзе прайшло святочнае мерапрыемства для супрацоўнікаў.

Каментары3

  • Данік
    07.03.2026
    Не, не, гэта не бч. БЖД нейкае
  • Марта
    07.03.2026
    Спадабалася. Дзякуй.
  • вось мая марта
    07.03.2026
    хоць не люблю 8 марта, але спадабалася. малайцы, мужыкі

Цяпер чытаюць

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч22

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі знайшлі дзве раней скрадзеныя карціны Рэнуара2

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж26

На Лагойшчыне ўжо другі раз за месяц пабачылі незвычайную лісу. Але не тую самую ВІДЭА

Ёгурт з гарбузом, гадзіннік-касета і шампунь з цыбуляй. Чым здзівілі беларускія брэнды ў кастрычніку6

У Гродне мужчына выкінуў з дзявятага паверха ёркшырскага тэр’ера, які бараніў гаспадыню4

У Беларусі ўпершыню выпусцілі «дыетычны» энергетык. У ім амаль няма кілакалорый1

Ад аднаго ўдару УСУ па Данецку загінулі як мінімум 20 расійскіх афіцэраў9

Украінцы паразілі дронамі найбуйнейшы дата-цэнтр «Яндэкса» ў Расіі7

«Альбо гарэлая, альбо сухая». Беларусы крытыкуюць бульбу фры ў «Мак.бай»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч22

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць