Меркаванні208208

Пазняк: Ціханоўскія і Бабарыкі — абсалютнае нішто. У іх усё на чужыя грошы, ад губной памады да шкарпэтак

«Еўропа праводзіць сваю палітыку адносна Беларусі. Яна зрабіла гэтую проксі, гэтых вось людзей, якіх фінансуе. Калі адбудуцца нейкія перамены, то тады на спіне свайго проксі яны спадзяюцца заехаць у Беларусь».

У апошні час у дэмакратычных колах Беларусі ў выгнанні адбыліся пэўныя перамены. Рыхтуецца візіт Святланы Ціханоўскай у Кіеў, а Віктар Бабарыка выступіў у Еўрапарламенце.

Падчас інтэрв'ю на «Белсаце» вядоўца звярнуў увагу на гэтыя падзеі і пацікавіўся ў Зянона Пазняка, ці магчыма сёння пралічыць, хто рэалістычна можа ўзяць уладу ў Беларусі.

«Тое, што вы гаворыце — гэта поўная пустата. Усе Ціханоўскія, Бабарыкі — гэта абсалютнае нішто. Яны не маюць ні ўлады, ні палітычнага капіталу, нічога», — эмацыйна адказаў ветэран палітычнага руху.

«Яны (еўрапейскія структуры — НН) даюць грошы. Я казаў: ад губной памады і канчаючы шкарпэткамі, усё ў іх, усё на чужыя грошы. Адбярыце ад іх грошы… Гэта НДА (недзяржаўныя арганізацыі), і ўся іхняя палітыка скончылася», — даводзіў палітык.

Што ж тычыцца кантактаў афіцыйнага Кіева з Офісам Святланы Ціханоўскай, то, на думку Пазняка, на Зяленскага быў ціск з боку Еўропы.

Як даводзіць палітык, еўрапейскія структуры выкарыстоўваюць беларускую апазіцыю як інструмент для прасоўвання ўласных інтарэсаў.

«Еўропа праводзіць сваю палітыку адносна Беларусі. Яна зрабіла гэтую проксі, гэтых людзей, якіх фінансуе. Яны падтрымліваюць санкцыі, агучваюць нейкія ідэі еўрапейскія. Іх возяць па розных краінах.

І тактыка вельмі простая: па-першае, спасылаючыся на іх, душыць беларусаў. Бо што значыць санкцыі? Рэжыму гэта ні па чым, ён пайшоў у Расію. Гэта ў асноўным дзяржаву нішчыць.

А па-другое, калі адбудуцца нейкія перамены — а цалкам відавочна, яны будуць — то тады на спіне свайго проксі заехаць у Беларусь, паспрыяць дэмакратыі і ўсё. І мець, так сказаць, сваіх марыянетак».

Пазняк параўноўвае гэтыя метады з палітыкай ЗША ў дачыненні да лацінаамерыканскіх краін мінулага стагоддзя. Аднак, па яго меркаванні, у беларускім выпадку гэтая схема дала збой.

«Элементарная палітыка, толькі даволі такая грубая. Так гэта рабілася з Паўднёвай Амерыкай, [Злучаныя] Штаты так рабілі. Гэта шаблон. Вось гэты шаблон зараз з Ціханоўскай не спрацаваў. Не спрацаваў, але ён яшчэ ёсць».

Што ж тычыцца Віктара Бабарыкі, то ветэран дэмакратычнага руху ўпэўнена заяўляе:

«Хочуць паўторную проксі зрабіць з Бабарыкі, то тут яшчэ горай. Тут нічога ўжо не будзе, таму што гэта абсалютна адыграная карта, таксама без ідэалогіі, без нічога. Гэта проста выкліча смех.

Таму я не лічу патрэбным сур'ёзна аб гэтым гаварыць. Тым больш што беларусы за гэтыя чатыры гады вайны ва Украіне паразумнелі. Яны ўжо ведаюць, што гэта такое, што такое проксі, што такое Бабарыка, што такое Газпрам, што адбылося ў 20‑м годзе. Маса беларусаў ужо ведаюць, ужо адкрыліся вочы. Яны ўсё гэта ведаюць. А гэтыя людзі былі ізаляваныя, яны яшчэ жывуць у 20‑м годзе. Зараз не 20‑ы год, 26-ы».

Працэсам перамен у Беларусі будзе кіраваць Амерыка

На яго погляд, лёс Беларусі залежыць ад лёсу Украіны:

«Галоўнае — дапамагаць Украіне. Украіна павінна перамагчы. І нашыя ваяры там павінны таксама гуртавацца, каб потым пры патрэбе прыйсці ў Беларусь. Нам не трэба дывізіі. Нам хопіць роты».

Як даводзіць Пазняк, на сёння ў Беларусі няма альтэрнатыўнай сілы, якая магла б узяць уладу. У такіх умовах, на яго погляд, цалкам рэалістычна выглядае венесуэльскі сцэнар, які можа быць рэалізаваны пасля заключэння міру паміж Украінай і Расіяй:

«Сітуацыя падобная, як у Венесуэле. Паколькі рэжым вынішчыў, вытаптаў, выгнаў да звання ўсё, то напэўна гэтым працэсам будзе кіраваць Амерыка.

Калі адбудзецца мір на ўмовах Украіны (…), то тады цалкам магчыма, што стаўка будзе зроблена на нейкія колы бюракратыі ці наменклатуры лукашысцкай, якая будзе больш лаяльная. Яна пераабуецца, дарэчы, перафарбуецца.

І на гэтай аснове будзе стварацца нейкая ўлада, якая будзе больш ліберальнай. Напэўна, не ўдасца пазбавіцца — калі Расія застанецца ў сіле, — ад Расіі, але я не думаю, што яна ў сіле не застанецца. Але спадзявацца на тое, што раптам нешта з'явіцца тое, чаго няма — не трэба, таму што гэта нерэальна».

Але палітык бачыць магчымасць для развіцця краіны нават пры такім сцэнары:

«Але нават такія перамены, якія адбудуцца, калі будзе нейкая больш ліберальная наменклатура, якая будзе разумець, што яны незалежная дзяржава, што ёсць культура, што ёсць нацыянальныя інтарэсы — гэта будзе шлях, які дасць магчымасць развівацца далей і прыйсці, як кажуць, да нармальнага выніку. Таму гэта найбольш рэальна выглядае».

Каментары208

  • Ну-ну
    07.03.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Як заўсёды дасканала
    07.03.2026
    Прыемна заўсёды чытаць Пазьняка, які прасвятляе розум беларусам і асвятляе променем праўды шлях да свабоды.
    Хай беражэ яго бог.
    Яго парады дапамогуць беларусам вызваліцца ад расейска-еўрапейскага неакаланіанізма.
  • Как всегда
    07.03.2026
    База!

Цяпер чытаюць

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць33

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць

Усе навіны →
Усе навіны

Культ Святога Себасцьяна. Як жорстка закатаваны раннехрысціянскі святы стаў гей-іконай13

У Мінску паставілі зарадкі для электракараў, якія перадаюць даныя пра парушэнні ў ДАІ

«І вось я ўжо страчваю прытомнасць на ўнітазе»1

На Свіцязі ратавальнікі дасталі мужчыну са дна возера і выратавалі

У Беларусі з раніцы ўжо амаль +27°С

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы15

Рыбакоў у ААН назваў украінскім беспілотнік, які ўдарыў па аўтобусе ў Бранскай вобласці15

Галкіпер Парагвая прадаў сваю форму з-за хваробы сына, а цяпер выбіў Германію і свайго куміра з чэмпіянату свету1

Марока прабілася ў 1/8 фіналу, у серыі пенальці абыграўшы Нідэрланды1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць33

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць