Меркаванні6161

Ціханоўская павінна сысці, каб цяпер нехта іншы «ні на што не ўплываў» і «рабіў пустыя здымкі з Рутэ ці Тускам»?

У часы маёй ранняй маладосці беларуская апазіцыя вечна аб’ядноўвалася. А цяпер яна пастаянна высвятляе, хто мае быць наверсе, адначасова падкрэсліваючы, што гэта і так ні на што не ўплывае, піша ў фэйсбуку журналіст Дзмітрый Гурневіч.

Святлана Ціханоўская. Фота Офіса Святланы Ціханоўскай

1. Ціханоўская — нішто. Усе яе сустрэчы ні на што не ўплываюць, гэта спатканні для здымка, палітычны турызм. 

2. Ціханоўская павінна сысці, яна павінна аддаць сваю пасаду нам, бо яе тэрмін скончыўся.

Мне складана зразумець гэту логіку. Аддаць пасаду, каб што? Каб цяпер нехта іншы ні на што не ўплываў і рабіў пустыя здымкі з Маркам Рутэ ці Дональдам Тускам? Каб Офіс Святланы Ціханоўскай узначальваў Бабарыка, Пазняк ці Пракоп’еў? Але калі яе дзейнасць роўная нулю, калі яе мандат скончыўся, то навошта прасіць яе сысці? Ігнаруйце яе. Але ўсё атрымліваецца наадварот — за ёй бегаюць, каб казаць, наколькі яна ім абыякавая.

Для мяне барацьба ўнутры дэмсілаў — вечная загадка. У часы маёй ранняй маладосці беларуская апазіцыя вечна аб’ядноўвалася. А цяпер яна пастаянна высвятляе, хто мае быць наверсе, адначасова падкрэсліваючы, што гэта і так ні на што не ўплывае. Гэта абсурд. 

Дапусцім, што выхлап ад дзейнасці каманды Ціханоўскай мізэрны. Дык на гэтым фоне геніяльныя ідэі, дзеянні і плён іншых сілаў павінна вылучацца, хочаш — не хочаш. У часы камунізму ў Польшчы існавала «Салідарнасць» і паралельна «Змагарная Салідарнасць». Апошнія вінавацілі першых у мяккасці, згодніцтве і сцвярджалі, што рашучая барацьба з камуністамі — гэта акурат яны, а не звычайная «Салідарнасць». Але вядомая іх адна «рашучая акцыя» — выбух дзвярэй у пустым будынку, звязаным з камуністамі.

Дапусцім, Ціханоўская не змагаецца, а проста катаецца з аховай па свеце і гаворыць. Як у тым анекдоце, дык і вы гаварыце. Хто і што замінае ўсім тым, хто цураецца «офіснай» палітыкі, змагацца так, як яны жадаюць?

У Беларусі забаранілі ютуб, інстаграм, тыкток, электронную пошту, ватсап і стала немагчыма агітаваць, пераконваць у сваёй рацыі беларусаў? У нас тузін незалежных медыя. Мы што, спрачаемся, хто ў нас галоўны? Кожны робіць сваё, для сваёй аўдыторыі, часам лепш, часам горш. 

Ціханоўская што, блакуе інтэрнэт, каб нехта не мог камунікаваць з беларусамі ў Беларусі ці ў замежжы? Вунь беларусы за ноч прымусілі вярнуць Лукашэнку асвятленне на вуліцы, звычайным абурэннем у сацсетках. Я школьнікам развозіў улёткі ў суседнія вёскі на ровары, бывала што і на кані. Цяпер жа і каня запрагаць не трэба. Вунь у трэдсе палова Менску сядзіць і траціна чыноўнікаў. Прыходзь, даказвай, пераконвай! Акучвай!

Каментары61

  • ха ха
    09.02.2026
    От Тихановской требуют отчетности и прозрачности всего лишь. В КС пришла один раз за пять с половиной лет. Убежала так и не ответив на вопросы. Офис и она что хотят то и делают. Это проблема
    Света не имеет права скрывать зарплату. И таких претензий много
  • Someone
    09.02.2026
    Ціханоўскай лепш зысці каб не хлусіць беларусам ды заходнім лідэрам. Бо ў 2026 годзе яна ўжо дакладна не прадстаўляе нікога акрамя свайго вузкага кола.

    Ніякіх іншых на яе месца або новых пасадаў у офісах-кабінетах не трэба. Калі нехта накшталт Пракоп’ева кудысці лезе, гэта звычайны прайдзісвет.

    Хай усе гэтыя пазбаўленыя сэнсу структуры самараспускаюцца калі там шчэ засталіся сумленныя людзі, каторыя ў стане даць аб’ектыўна ацэнку сваёй дзейнасці. Там дзе сапраўды трэба, беларусы самаарганізуюцца.
  • Sihaumrik
    09.02.2026
    Все политики - наёмные работники, которых можно и нужно менять. "Кто, если не он/она" это к восточному феодальному соседу, мы всё таки пытаемся западное общество строить. Я Тихановскую лично уволил за 1) 6 лет - нет результата 2) шашни с Трампом. А так - хорошая женщина. Гурневич применяет метод "соломенного чучела" - подменяет позицию оппонентов на более удобную и успешно её громит. Это классический приём ещё не окрепших авторитаризмов - смотри например трампизм или тихановизм. Со временем, если не лечить, прогрессирует до "удара ножом в спину" и, в крайних случаях до "окончательного решения критиканского вопроса".

Цяпер чытаюць

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага40

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Усе навіны →
Усе навіны

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт3

Сырскі: Праз пагрозу наступу з боку Беларусі Украіне давядзецца стварыць новыя брыгады8

Ва Уфе чутныя выбухі. Імаверна, атакаваны мясцовы НПЗ 

У Смалявічах апошнім часам даўка смярдзіць гноем. А чаму?5

37‑гадовага будаўніка з Брэста асудзілі па двух цяжкіх палітычных артыкулах2

У навічка НБА з топ-30 драфта бацька — беларус: вырас у галечы, дзеля развіцця сына прадаў матацыкл2

Беларусам стане складаней уладкавацца кіроўцам буса ў Еўрасаюзе, дый саміх прапаноў стане менш. Вось у чым праблема1

У дачыненні да Урсулы фон дэр Ляен распачата расследаванне з-за сакрэтнага чата з Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі4

У Гомелі падчас бойкі хлопцу мыліцай зламалі нос. Шрам на твары будзе ўсё жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага40

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць