Начальнік упраўлення па расследаванні злачынстваў у фінансава-крэдытнай сферы цэнтральнага апарату Следчага камітэта Дзмітрый Даліннік кардынальна змяніў сваё жыццё.

Дзмітрый Даліннік, 2019 год. Фота: сацыяльныя сеткі
У студзені 2023 года стала вядома пра затрыманне 41‑гадовага Дзмітрыя Далінніка. На той момант ён быў начальнікам упраўлення па расследаванні злачынстваў у фінансава-крэдытнай сферы цэнтральнага апарату СК. Менавіта ён узначальваў следчую групу па справе Tut.by.
Цяпер «Люстэрка» высветліла, што Даліннік атрымаў 14 гадоў зняволення па ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару арганізаванай групай).
Дзмітрый Даліннік знаходзіцца ў папраўчай калоніі №3 у Віцебску. Паведамляецца, што ён працуе днявальным — на пасадзе, блізкай да адміністрацыі.
Каментары