Свет44

Азербайджан мабілізаваў рэзервістаў і выставіў войскі на баявыя пазіцыі

Азербайджан абвясціў мабілізацыю № 1 і прывёў свае ўзброеныя сілы ў стан поўнай баявой гатоўнасці. Адначасова пачаўся прызыў рэзервістаў, а вайсковыя падраздзяленні вылучаюцца на баявыя пазіцыі або ў загадзя вызначаныя раёны. Пра гэта паведаміла Міністэрства абароны краіны, патлумачыўшы парадак дзеянняў пасля адпаведнага рашэння прэзідэнта Ільхама Аліева. Нагадаем, што ўвесь паўночны захад Ірана кампактна заселены азербайджанцамі.

Фота: mod.gov.az

5 сакавіка два беспілотнікі, запушчаныя з тэрыторыі Ірана, атакавалі азербайджанскі анклаў Нахічэвань. Адзін з іх трапіў у будынак тэрмінала міжнароднага аэрапорта, які знаходзіцца прыкладна за дзесяць кіламетраў ад мяжы, другі ўпаў побач са школай у сяле Шакарабад. У выніку пацярпелі два чалавекі, а будынак аэрапорта атрымаў пашкоджанні.

Міністэрства замежных спраў Азербайджана назвала гэты напад грубым парушэннем міжнароднага права. Пасла Ірана выклікалі для ўручэння ноты пратэсту, а Баку запатрабаваў ад Тэгерана правесці расследаванне і даць гарантыі, што падобныя выпадкі не паўторацца.

У Міністэрстве абароны Азербайджана заявілі, што атакі на цывільную інфраструктуру не застануцца без адказу і паабяцалі прыняць меры для абароны суверэнітэту краіны, насельніцтва і важных аб’ектаў.

Разам з тым раней Ільхам Аліеў асабіста наведаў пасольства Ірана ў Баку, каб выказаць спачуванні ў сувязі са смерцю вярхоўнага лідара аяталы Алі Хаменеі, які загінуў у выніку амерыкана-ізраільскіх удараў.

Як паведамляла Financial Times, яшчэ да цяперашняга крызісу на Блізкім Усходзе ў Іране быў распрацаваны план на выпадак вайны, які прадугледжвае ўдары па энергетычных аб’ектах суседніх краін з мэтай стварыць хаос у рэгіёне і аказаць ціск на Захад.

У Іране жыве вельмі шмат азербайджанцаў, гэта найбуйнейшая этнічная меншасць краіны, колькасць якой, па розных ацэнках, складае ад 15 да 20 мільёнаў чалавек (прыкладна 16—25% насельніцтва Ірана). Гэта у паўтара ці два разы больш, чым насельніцтва Азербайджана (каля 10 мільёнаў).

Асноўная частка азербайджанскага насельніцтва жыве на паўночным захадзе Ірана, у рэгіёне, які гістарычна называюць Паўднёвым Азербайджанам. Ён мяжуе з Азербайджанскай Рэспублікай.

Падзел азербайджанскага этнасу адбыўся ў пачатку XIX стагоддзя ў выніку расійска-персідскіх войнаў. Паводле Гюлістанскага (1813) і Туркманчайскага (1828) дагавораў тэрыторыя была падзелена па рацэ Аракс. Паўночная частка тады адышла да Расійскай імперыі (цяпер незалежны Азербайджан), а паўднёвая частка засталася ў складзе Персіі (цяпер Іран).

Азербайджанскае пытанне ў Іране падчас Другой сусветнай вайны, а асабліва пасля яе спрабаваў выкарыстаць Сталін. У 1941 годзе туды ўвялі савецкую 47‑ю армію, а прапагандысты, якіх з Баку накіроўваў 1‑ы сакратар ЦК КП Азербайджана Мір-Джафар Багіраў, актыўна распаўсюджвалі ідэі паназербайджанізму.

У жніўні—верасні 1945 года была створана Дэмакратычная партыя Азербайджана. 26 лістапада 1945 года пад кантролем савецкіх войскаў адбыліся выбары ў Нацыянальны меджліс Іранскага Азербайджана, на якіх перамагла гэтая партыя. 12 снежня было абвешчана пра стварэнне Дэмакратычнай Рэспублікі Азербайджан. Прыкладна ў той жа час, у студзені 1946 года, у Іранскім Курдыстане была абвешчаная такая ж марыянеткавая Мехабадская рэспубліка.

Аднак план Масквы стварыць у Іранскім Азербайджане залежную дзяржаву не ўдалося рэалізаваць. У маі 1946 года Сталін пад ціскам ЗША і Вялікабрытаніі вывеў савецкія войскі з Ірана. Пасля гэтага лёс створаных саветамі рэспублік фактычна быў вырашаны — неўзабаве іранскія войскі ўзялі іх тэрыторыю пад кантроль, а лідары рэспублік былі ці рэпрэсаваныя, ці збеглі ў СССР. Пасля таго пытанне азербайджанскага аб'яднання на сур'ёзным узроўні больш ніколі не падымалася. 

Азербайджанскія карані маюць адзін з лідараў іранскай апазіцыі Мірхасэйн Мусаві і знакаміты іранскі кінарэжысёр Джафар Панахі. Праўда, далёка не ўсе людзі цюркскіх каранёў у Іране захавалі азербайджанскую ідэнтычнасць.

 

Каментары4

  • Беларус
    06.03.2026
    Алі Хамейні таксама быў азербайджанцам.
  • Ян
    06.03.2026
    Што, чарговае СВО з боку Баку чакаць? Зараз зляцяцца сцярвятнікі каб падзярбаніць краіну.
  • злы
    06.03.2026
    Ян, так добра было б!!паскудства тое што яны тварыли супраць украины и сайго народа хопиць....трэба дербанить их а потым и [Рэд. Выдалена]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы7

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Айцішнік з Гродна выставіў у рэзюмэ на сайце вакансій рэцэпт пельменяў. І прайшоў сумоўе4

У Беларусі здымаюць з продажу некаторыя алкагольныя напоі2

Выйшаў на свабоду палітвязень Аляксей Кубракоў. Сілавікі назвалі яго «кур’ерам Байсола»

Расія папярэджвала Алі Хаменеі пра ўдар, але той нібыта абраў пакутніцкую смерць5

Лясгас запрашае падзарабіць на высадцы лесу. Беларусы здзівіліся аплаце за гэту працу8

Івулін зрабіў тату ў памяць пра Мелказёрава — вось які сэнс стаіць за імі4

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк13

Падрабязнасці ДТЗ у Мінску: жанчыне стала дрэнна за рулём, яна збіла дзяўчынку

«Бранск пад ракетным ударам!» — «Вы не тушыце, дагарыць хутчэй». Мінабароны Украіны па-чорнаму адпальвае ў Threads22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы7

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць