Нерухомасць22

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з выхадам на дах з санвузла. Другой такой у горадзе няма

Нестандартную двухузроўневую кватэру ў сталінцы на вуліцы Камсамольскай выставілі на продаж. У ёй мансардныя вокны, столі ў самай высокай кропцы дасягаюць пяці метраў, а яшчэ ёсць камін.

Адна з ключавых фішак гэтай кватэры — уласны выхад на дах з вялізнага санвузла. Як выглядае гэта нестандартнае жыллё, піша Realt.by.

Па інтэр'еры і маштабе гэтая кватэра больш нагадвае сур'ёзны загарадны дом — тут два паверхі, амаль 170 квадратаў плошчы і свой уласны выхад на дах. Агент, які займаецца продажам, жартуе, што гэта варыянт «для багатых і прыгожых».

Але як бы гэта жыллё ні было падобнае на прыватны дом, знаходзіцца яно на пятым паверсе ў шасціпавярховай сталінцы на Камсамольскай, 29 (на ўчастку паміж праспектам Незалежнасці і вуліцай Маркса) у самым цэнтры Мінска. Дом пабудаваны ў 1917 годзе, а ў 2000‑х яго рэканструявалі — надбудавалі мансарды і зрабілі ліфты.

Агульная плошча двухпавярховай кватэры — 167 квадратаў. На жылы метраж прыходзіцца 111 метраў. На першым узроўні — гасцёўня, сумешчаная з кухняй, спальня, санвузел і гардэробная.

На падлозе ў кватэры ўкладзена паркетная дошка і плітка. Столі — шматузроўневыя, з кропкавым асвятленнем. Вышыня столяў у максімальных кропках дасягае пяці метраў. Міжпакаёвыя дзверы выкананы з масіву.

У кухні з тэхнікі ёсць варачная паверхня, духавая шафа, выцяжка, халадзільнік, пасудамыйная машына, СВЧ.

На другім узроўні размешчана майстар-спальня, яшчэ адзін жылы пакой, гардэробная і санвузел.

Санвузел па плошчы параўнальны з паўнавартасным жылым пакоем — ён займае 17,5 квадрата. Тут усталявана вялікая ванна, унітаз, гігіенічны душ. У пакоі ёсць акно і дзверы з выхадам на дах — атрымліваецца своеасаблівы балкон.

Адсюль адкрываецца вось такі від.

Кватэру ацанілі ў 459 тысяч даляраў. Квадратны метр у ёй выходзіць 2 747 даляраў.

Каментары2

  • выйду на ўліцу
    07.03.2026
    гляну на сяло. унітаз прасушыцца і мне веселооо
  • Мне падабаецца
    07.03.2026
    Санвузел з вонкавым асвятленнем, з магчымасцю натуральнага праветрывання ... гэта супер! Хата добрая!
    P.S. Дарэчы, у гэтым доме жылі (яшчэ у мінулым стагоддзі :), у шыкоўнай кватэры, мае знаёмыя. Кватэру пасля той вайны атрымаў іх дзед, службовец установы па суседству (дом з калонамі насупраць помніка Феліксу). Ну канешне! Была ж дыктатура пралетарыяту :)))

Цяпер чытаюць

20‑гадовы шафёр вайсковага МАЗа не ўпісаўся ў паварот пад Асіповічамі. Два салдаты загінулі, яшчэ 14 параненыя5

20‑гадовы шафёр вайсковага МАЗа не ўпісаўся ў паварот пад Асіповічамі. Два салдаты загінулі, яшчэ 14 параненыя

Усе навіны →
Усе навіны

Мельнікава ездзіла ў Беларусь яшчэ ў 2022 годзе21

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску81

У Падмаскоўі разбіўся вайсковы самалёт4

Сырскі апублікаваў ФОТА з сабакам3

«Ён нас ненавідзіць — і ненавідзіць паслядоўна». Як расійскія ваенныя блогеры ацанілі новага галоўнакамандуючага УСУ9

У найбуйнейшы пакет санкцый ЕС за апошнія чатыры гады ўвайшлі НПЗ Беларусі і Расіі13

Два міністры, новыя паслы і іншыя чыноўнікі — кадравы дзень у Лукашэнкі

На складах Wildberries згарэлі рэчы вядомай беларускай дызайнеркі13

Выйшаў на свабоду палітвязень Арцём Лябедзька — сын палітыка Анатоля Лябедзькі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовы шафёр вайсковага МАЗа не ўпісаўся ў паварот пад Асіповічамі. Два салдаты загінулі, яшчэ 14 параненыя5

20‑гадовы шафёр вайсковага МАЗа не ўпісаўся ў паварот пад Асіповічамі. Два салдаты загінулі, яшчэ 14 параненыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць