Грамадства44

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны

Праваабаронцам стала вядома пра смерць у наваполацкай калоніі № 1 былога высокапастаўленага супрацоўніка КДБ Мікалая Варапая, піша «Вясна». 

Мікалай Варапай

Мікалай Варапай не быў прызнаны палітвязнем: паводле афіцыйнай версіі, яго затрымалі ў 2017 годзе пры спробе перадаць украінскім спецслужбам сакрэтныя дакументы, звязаныя з вучэннямі «Захад-2017».

У студзені 2024 года дзяржаўнае тэлебачанне паказала прапагандысцкі фільм пра яго справу. У ім Варапай прызнаваў віну, заяўляў, што лічыць прысуд справядлівым і не збіраецца яго абскарджваць. Пры гэтым ён казаў, што найбольш баіцца памерці ў калоніі.

Паводле інфармацыі «Вясны», у перыяд, калі палітвязням актыўна прапаноўвалі падпісваць прашэнні аб памілаванні, такую магчымасць атрымаў і Варапай. Пасля адмовы на мужчыну пачаўся ціск: супрацоўнікі КДБ нібыта рэгулярна прыязджалі да яго ў калонію, патрабуючы падпісаць адпаведныя дакументы. Паведамляецца, што пасля гэтага яго змясцілі ў штрафным ізалятар, дзе гэтыя візіты працягваліся.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Варапай памёр у 2024 годзе падчас знаходжання ў ШІЗА. Магчымай прычынай смерці крыніцы «Вясны» называюць інсульт. Незалежнага пацвярджэння гэтых звестак пакуль няма. У зняволенні Варапай меў белую бірку, якая апошнія гады выкарыстоўваецца для асуджаных па непалітычных артыкулах.

Каментары4

  • удакладніце, калі ласка,
    23.07.2026
    узрост чалавека.

    Не чытаў бы яшчэ студэнтам, у сярэдзіне 80-х, пра чырвоных кхмераў і масавыя забойствы імі зняволеных і іх дзяцей, якія працавалі на рысавых палях Камбоджы, не хваляваўся б.

    Лукабвэ ужо прымерваецца.
  • Е
    23.07.2026
    Як паказаў час, шпіянаж на карысць Украіны гэта не злачынства, а геройства
  • Политзек
    24.07.2026
    Были в одном отряде,хорошо держался он тогда

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы4

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра расійскія папярэджанні: Вырашаць, ці бяспечна нашым дыпламатам знаходзіцца ў Кіеве, мы будзем самі

У цэнтры Мінска закрываецца італьянскі рэстаран7

Колькі беларусаў вучыцца ў амерыканскіх універсітэтах?2

Карціну амерыканскай мастачкі набылі на распродажы за 30 даляраў, а пасля прадалі за 1,35 мільёна

Многія беларусы не заўважаюць гэты дзіўны надпіс у мінскім метро. Што з ім не так?21

Чэшскі ўрад пашырыў магчымасць атрымаць візы для беларусаў6

Сабака моцна пагрыз буйную купюру, але яе ўсё адно прынялі. У якіх выпадках не варта адчайвацца?3

Што такое рабатызаваныя турэлі, якія павінны выратаваць Кіеў ад рэактыўных «шахедаў»2

Кіеў пачаў аддзяляць беларусаў ад Лукашэнкі. Калі гэта зменіць жыццё беларусаў ва Украіне?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы4

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць