Грамадства3030

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках

У афіцыйным тэлеграм-канале Палаты прадстаўнікоў памылкова апублікавалі дакумент, прысвечаны падзяжу буйной рагатай жывёлы і птушкі ў сельскіх гаспадарках Віцебскай вобласці за першае паўгоддзе 2026 года. «Наша Ніва» ўважліва вывучыла гэтыя лічбы.

Фота «Нашай Нівы»

Дзясяткі тысяч кароў і мільёны птушак

Цалкам дакумент называецца «Інфармацыя па пытанні пра захаванасць буйной рагатай жывёлы і птушкі ў сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці за першае паўгоддзе 2026 года». 

Згодна з унутранай статыстыкай, толькі за шэсць месяцаў 2026 года ў Беларусі пала 76,6 тысячы галоў буйной рагатай жывёлы. Гэта на 2,4 тысячы больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Па паказчыку тэхналагічных страт найгоршая сітуацыя ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях.

Скрыншот з дакумента

Асноўная ўвага ў злітым дакуменце надаецца Віцебскай вобласці. Больш за ўсё ўражваюць лічбы па свойскай птушцы. Нягледзячы на тое, што небяспечных эпідэмій сёлета не рэгістравалася, падзеж птушкі за паўгода склаў 2 мільёны 74,9 тысячы галоў (гэта на 92,3 тысячы больш, чым летась).

Скрыншот з дакумента

На паперы паказана зніжэнне падзяжу на 1,9 тысячы галоў буйной рагатай жывёлы, праўда, усё роўна страты не дацягнулі да мэтавых 1,7%. Аднак аўтары дакумента задаюць нязручнае пытанне: ці не звязана гэтае «цудоўнае ацаленне» віцебскага статка з тым, што Лукашэнка пайшоў насустрач губернатару, абараніў аграрыяў ад жорсткага кантролю органаў КДК і рэальны стан спраў стаў фіксавацца не так праўдзіва?

Скрыншот з дакумента

Яшчэ адна схема, пра якую распавядае дакумент — гэта ўтылізацыя жывёлы на мясаперапрацоўчых прадпрыемствах, на якую прыпадае 7,4% ад агульнай колькасці падзяжу. У дакуменце разважаюць, ці гэта не легалізаваны канал схаванага падзяжу, калі замест таго, каб фіксаваць смерць каровы на ферме, жывёлу ў агоніі тэрмінова вязуць на перапрацоўку, каб штучна занізіць статыстыку смяротнасці.

Скрыншот з дакумента

Пагроза дэфіцыту малака і ялавічыны

44% ад усіх памерлых жывёл — гэта цяляты ва ўзросце да 2 месяцаў. Іх гібель выклікана не складанымі хваробамі, а адсутнасцю нармальнага догляду, дрэнным кармленнем і невыкананнем схем вакцынацыі. Што тычыцца дарослых кароў (32% ад падзяжу), то іх галоўная прычына смерці — незбалансаванасць кармлення ў сухастойны перыяд, сіласна-канцэнтратны тып кармлення, выкарыстанне вялікай колькасці канцэнтратаў.

Аўтары дакладу пішуць: масавая страта маладняку азначае, што арганізацыі знішчаюць свой будучы патэнцыял для замены дойнага статка. «Без ліквідацыі гэтай праблемы ўжо ў сярэднетэрміновай перспектыве вобласць сутыкнецца з жорсткім дэфіцытам малака і ялавічыны», — адзначана ў дакладзе.

«Узаконены» падзеж у раёнах

У некаторых раёнах сітуацыя ўвогуле катастрафічная. Тэхналагічныя страты істотна перавышаюць норму ў Шумілінскім (3,5%), Верхнядзвінскім (2,9%), Гарадоцкім і Талачынскім (па 2,7%) раёнах.

Скрыншот з дакумента

Аляксандр Лукашэнка неаднаразова лаяў чыноўнікаў за гэтую праблему. Ён называў падзеж у халады «маральнай выродлівасцю»: «У кантору стаўце цялят. І гінуць яны ад безгаспадарчасці».

Каб выправіць сітуацыю, у дакуменце прапануецца «перайсці ад папяровага кантролю да рэальных мер»:

  • праводзіць раптоўныя праверкі ветэрынарных лабараторый, каб спыніць утойванне рэальных дыягназаў і скажэнне статыстыкі,
  • накіраваць у праблемныя калгасы мабільныя групы з вопытных ветэрынараў і заатэхнікаў,
  • увесці жорсткі дыктат тэхналагічнага рэгламенту для цялят і праверыць, куды насамрэч ідуць бюджэтныя грошы, выдзеленыя на ветпрэпараты і дабаўкі.

Напрыканцы дакумент ставіць яшчэ адно вострае пытанне: як забяспечыць набор абітурыентаў на мэтавае навучанне ў аграрны сектар у 2027 годзе?

Скрыншот з дакумента

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары30

  • Антось
    24.07.2026
    32 года "стабiльнасцi"... Кнутом бы такога гаспадара вучылi раней на сяле!
  • Nk
    24.07.2026
    Зноў жалтушны "сенсацыйны" загаловак у НН і нічога незвычайнага ў змесце.
    Норма - 1,7% і па рэспубліцы 1,7%.
    Павялічаны падеж у Віцебскай вобласці? У чым сенсацыя? Жорсткая зіма вось і вынік. Які небудзь аналіз спрабавалі самі зрабіць?
    С птушкай таксама можа быць такая прычына. Зараз у Францыі гінуць мільёнамі, утылізуюць адразу на фермах, што непрымальна, але што рабіць?

    Так, зразумела, трэба паказваць як кепска рэжым кіруе гаспадаркай. Але трэба аналізаваць і высвятляць прычыны - дзе факап кіраўніцтва, а дзе прыродная катастрофа і аб'ектыўны фактар. Будзе больш прафесіанальна і больш даверу.

    У артыкулу пішаце, што падеж перавышае норму, і тут жа публікуеце дакумент, дзе падеж адпавядае норме. Навошта людзям голаву дурыць і (не)наўмысна хлусіць чытачам? Мы і так ведаем яка неэфектыўна рэжым працуе.
  • Жырный опер
    24.07.2026
    А нету ли тут схемы, что под предлогом падежа скот списывают и продают налево? А то кричат что денег нет, но на какого председателя не посмотри, ездит на джипе и живет в неплохом коттедже

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам41

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Сацработніцу з самага ўсходу Беларусі асудзілі па палітычнай крыміналцы4

«Высокі такі хлопец, хакеіст». Падрабязнасці забойства цяжарнай мінчанкі12

Уцёк ад міліцыі, скраў браму і пайшоў ваяваць: серыйны злодзей з Бабруйска пакінуў нагу на «СВА»6

Жонка Ігара Шуневіча падстрэліла ў Зімбабвэ імпалу, ватэрбока і бабуіна78

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах64

Чарнякевіч: Не чакайце трыумфальнага шэсця беларускай літаратуры па Еўропе4

Мінская кавярня запусціла незвычайную акцыю

Як сёння ў Мінску будзе працаваць грамадскі транспарт?1

Падлеткі тупеюць? Новае даследаванне паказала трывожную тэндэнцыю15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам41

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць