Грамадства33

Беларусь папярэдзіла Польшчу пра нібыта рыхтаваны на яе тэрыторыі тэракт

Беларускі бок паведаміў Польшчы пра магчымую падрыхтоўку тэрарыстычнага акта на польскай тэрыторыі. Адпаведная інфармацыя была перададзена ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі падчас сустрэчы з часовым павераным у справах Польшчы ў Беларусі Кшыштафам Ажанай, паведаміла прэс-служба МЗС.

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. Фота: Belarus.by

Як паведамляецца, звесткі пра магчымы тэракт беларускае МЗС атрымала ад сілавых структур у межах дамоўленасцяў аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю.

Паводле перададзенай інфармацыі, меркаваны арганізатар рыхтаванага нападу — чалавек, які знаходзіцца ў Польшчы і раней быў асуджаны ў Беларусі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса. Паведамляецца, што нядаўна польскія ўлады пазбавілі яго дадатковай абароны і права жыць у краіне.

Беларускі бок сцвярджае, што мэтай магчымага нападу могуць стаць непаўналетнія дзеці беларускай актывісткі, якая жыве ў Польшчы. Матывам нібыта павінна стаць помста за тое, што жанчына, паводле версіі беларускіх уладаў, недастаткова спрыяла захаванню для гэтага чалавека адпаведнага статусу ў Польшчы.

Прадстаўніку польскай дыпламатычнай місіі таксама паведамілі, што дадатковая інфармацыя па гэтым пытанні пры неабходнасці будзе перадавацца праз каналы ўзаемадзеяння паміж кампетэнтнымі органамі дзвюх краін.

Каментары3

  • никто не забыт ничто не забыто
    23.07.2026
    "Як паведамляецца, звесткі пра магчымы тэракт беларускае МЗС атрымала ад сілавых структур у межах дамоўленасцяў аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю."

    ну а теперь, в ответку, надо передать полякам адреса и телефоны всех участников протестов 2020г. Паритет, твою мать... Будет.
  • Фраў А
    23.07.2026
    Дохлых крыс у ваду кідаць будуць?
  • Поцелуйтесь теперь
    23.07.2026
    голубки

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?13

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?13

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць