Грамадства11

У пацярпелым ад пажару доме на вуліцы Леніна ў Мінску пачалі аднаўляць асноўны дах

У доме на вуліцы Леніна, 9 у Мінску, які нядаўна сур'ёзна пацярпеў у выніку пажару, пачаліся работы па аднаўленні асноўнага даху. Будаўнікі ўжо выканалі шэраг ключавых этапаў, піша БелТА.

Фота: БелТА

На сённяшні дзень завершаная ўкладка маўэрлата, усталяваны ляжак і часткова сабраная кроквенная сістэма. Часовы дах дэмантуецца паступова, адначасова з мантажом новых крокваў, што дазваляе мінімізаваць рызыку працяканняў.

Новы дах будзе выкананы з фальцавага металічнага пакрыцця. Акрамя таго, на ўсім гарышчы ўжо завершаныя работы па ўладкаванні параізаляцыі.

З боку вуліцы Леніна будаўнічыя работы выкананыя прыкладна на 70 працэнтаў. Працягваецца аднаўленне і з боку двара.

Паступова аднаўляюцца і інжынерныя сеткі. На гэты момант электразабеспячэнне ўжо адноўлена ў 56 з 80 кватэр дома. Будаўнічыя і аднаўленчыя работы працягваюцца.

Пажар у гэтым доме ўспыхнуў увечары 28 чэрвеня на мансардным паверсе і хутка распаўсюдзіўся, пашкодзіўшы памяшканні. У выніку былі знішчаныя і пашкоджаныя маёмасць дзяржаўных органаў, а таксама фізічных і юрыдычных асоб. Папярэдне памер шкоды ацэньваецца не менш як у 450 тысяч рублёў.

Каментары1

  • Пытанне
    23.07.2026
    У выніку былі знішчаныя і пашкоджаныя маёмасць дзяржаўных органаў, а таксама фізічных і юрыдычных асоб/
    А што за "маёмасць дзяржаўных органаў" у звычайным жылым доме?
    Канспіратыўныя кватэры КДБ? Кватэры, з якіх КДБ ажыццяўляе назіранне? Праводзіць сустрэчы?

Цяпер чытаюць

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Усе навіны →
Усе навіны

Алексіевіч: Усе матэрыялы для кнігі пра каханне засталіся ў Мінску12

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта28

У Кыргызстане аднавілі пошукі зніклага беларуса. Двух альпіністаў ужо знайшлі мёртвымі

120 гадоў таму выйшаў першы нумар першай легальнай беларускай газеты7

Салісты Беларускай оперы прайшлі ў расійскае шоу спеваў — але журы знайшло прорву паміж іх галасамі2

Навукоўцы знайшлі шэсць загадкавых структур глыбока ў нетрах Зямлі9

Юнак з Бураціі тры гады марыў ваяваць ва Украіне. Падпісаў кантракт на наступны дзень пасля 18‑годдзя — і праз два месяцы загінуў16

Дональд Туск дапускае прамыя расійскія ўдары па тэрыторыі Польшчы ў найбліжэйшы час11

Канада вядзе кулуарныя перагаворы аб статусе асацыяванага сябра Еўрасаюза4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць