Грамадства

Случ у Слуцку так зарасла, што плыні месцамі ўжо амаль і не відаць

Жыхары Слуцка ўсё часцей скардзяцца на зарастанне ракі Случ, ад якой горад атрымаў назву. У некаторых месцах плынь ужо амаль не відаць, а расчысціць рэчышча ўласнымі сіламі занадта дорага, піша BG.Мedia.

Фота: t.me/slutskgorodby

Жыхарка Слуцка апублікавала паведамленне, у якім звярнула ўвагу на стан ракі Случ у раёне вуліцы Вечаркевіча. На яе думку, вадаём паступова зарастае, а без расчысткі сітуацыя будзе толькі пагаршацца.

«Рачулка патроху ператвараецца ў балота. Узімку, калі лёд быў трывалым, мы нават самі спрабавалі крыху расчысціць, але, на маю думку, усё трэба прыбіраць разам з каранямі. Мы даведваліся, колькі будзе каштаваць зрабіць гэта сваімі сіламі хаця б на нашай вуліцы — атрымліваецца вельмі дорага. Набярэжную яшчэ крыху падтрымліваем самі. Праз зараснікі ўжо нават плыні не відаць», — расказала случчанка.

заросли
Зараснік вакол узбярэжжа Случы. Фота мясцовых жыхароў
случь в зарослях
Як выглядае рака Случ. Фота мясцовых жыхароў

У каментарах многія адзначылі, што зарастанне Случы можна назіраць і на іншых участках.

Некаторыя пішуць, што праблема ўжо даўно выходзіць за межы аднаго раёна:

«Усім абыякава. Набярэжную пакосяць, а гэтыя лапухі проста пускаюць па плыні. За медвучылішчам там увогуле не прайсці — усё зарасло».

Іншыя звяртаюць увагу на сітуацыю ў іншай частцы Слуцка.

«У раёне Навадворцаў рака хутка ператворыцца ў ручай — таксама моцна зарасла, плыні амаль няма».

Былі і тыя, хто звязаў сітуацыю з больш шырокімі экалагічнымі працэсамі:

«Пасля меліярацыі амаль знішчылі многія рэкі, а дробныя і зусім зніклі. Цяпер трэба зноў забалочваць тэрыторыі, інакш засухі будуць толькі часцейшымі».

Гэта ўжо не першы выпадак, калі мясцовыя жыхары звяртаюць увагу на стан Случы. Раней паведамляла пра скаргі жыхароў вёскі Працавічы Слуцкага раёна на забруджванне старарэчча Случы.

Мясцовыя жыхары тады сцвярджалі, што вада ў вадаёме прыкметна пагоршылася, а праблема не вырашаецца, нягледзячы на шматлікія звароты. Каб прыцягнуць увагу да сітуацыі, яны нават запісалі відэазварот.

жалобы на качество воды
Скрыншот з відэа мясцовых жыхароў

Праверкі Слуцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў пацвердзілі перавышэнне дапушчальных канцэнтрацый шэрагу забруджвальных рэчываў.

Асноўнай прычынай назвалі моцна зношаныя ачышчальныя збудаванні, пабудаваныя яшчэ ў 1970‑х гадах. Паводле дзяржСМІ, іх рэканструкцыю плануюць завяршыць толькі да 2029 года ў межах праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе».

Каментары

Цяпер чытаюць

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра11

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім «Еўраопце» заўважылі электронныя цэннікі3

У Аўстраліі вярнулі кнігу ў бібліятэку праз 150 гадоў пасля таго, як яе адтуль узялі

Артылерыст Палка Каліноўскага развітаўся са сваім Беляшом6

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі16

УСУ нанеслі ўдар па НПЗ ва Уфе

Новы старшыня Астравецкага райвыканкама адразу пасля прызначэння паехаў у касцёл6

У Навагрудку з'явіўся аўтобусны прыпынак у выглядзе пажарнай машыны9

Зірніце, як змялела Піна сёлета ВІДЭА1

Ціханоўская: Я званіла Сяргею ў ЗША кожны вечар, правярала хатнія заданні дзяцей. Але ж ён малайчынка, справіўся10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра11

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць