Спорт1010

Сабаленка ў Мінску вазіла жаніха на вячэру да бабулі і на шашлыкі да Максіма Мірнага

Арына Сабаленка падчас візіту ў Мінск расказала, чым яе сям’я карміла жаніха Георгіоса Франгуліса і як ён пазнаёміўся з яе бабуляй і мамай.

Арына Сабаленка з жаніхом. Фота: інстаграм Сабаленка

Сабаленка некалькі дзён гасціла ў родным горадзе, сумясціўшы адкрыццё кортаў свайго імя і трэніроўкі перад турнірам у Таронта, піша «Камсамольская праўда».

«Мы паедзем на вячэру да маёй бабулі, і яна прыгатуе найлепшыя стравы, — сказала на падлёце да Мінска Сабаленка ў інтэрв’ю YouTube-каналу First&Red. — Салацікі, мяса па-французску, курачку… А маё найлюбімейшае: нацёрты часнаком падсмажаны хлеб з сырам і памідорам. Яшчэ ўсе саленні пакаштуем. А вось селядзец пад шубай папрасіла не гатаваць, бо мы дзесьці спрабавалі і Георгіосу не зайшло. Ён вельмі любіць гуляш… Вось яго бабуля і зробіць».

Акрамя таго, у планах было і каларытнае застолле з лазняй і шашлыкамі ў доме Максіма Мірнага. Што да прагулак па горадзе, а ў Мінску Франгуліс ні разу не быў, то Арына абяцала пракаціць яго па найпрыгажэйшых месцах і заехаць у Нацыянальную бібліятэку.

«Праедземся па горадзе, паглядзім прыгожыя месцы. Сходзім у бібліятэку, я, дарэчы, там ні разу не была», — прызналася Арына.

Сабаленка сказала, што візіт дадому быў запланаваны на пяць дзён і ўсяго не паспець. На пытанне інтэрв’юера, ці не сватаўство гэта, Арына адказала, што мама з Георгіосам знаёмая — яны бачыліся ў Грэцыі.

Увогуле, зносіны будучага зяця з будучай цешчай будуюцца праз Арыну.

«У мяне ніхто не размаўляе па-англійску, таму знаёмства такое — проста паглядзець на яго ўжывую. А я перакладаю тое, што лічу патрэбным», — засмяялася Арына.

Дарэчы, бабуля Арыны жыве недалёка ад аэрапорта.

«Бабуля жыве ў пасёлку Прывольны (15 км ад МКАД. — Рэд.). Калі я прыязджаю ў Мінск, то з аэрапорта адразу еду да бабулі, гэта ўсяго толькі 20 хвілін шляху. Потым да мамы і сяброў».

Сабаленка была рада візіту дадому.

«Калі я прылятаю ў Мінск, то адчуваю, якое ў нас чыстае паветра».

Яшчэ Арына Сабаленка патлумачыла, чаму яе каманда складаецца ў асноўным з беларусаў: «Я недаверлівая і не люблю, калі мне кланяюцца».

Каментары10

  • </>
    23.07.2026
    [Рэд. выдалена]
  • D
    23.07.2026
    [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

    [Зрэдагавана]
  • Кнур
    23.07.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе15

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе15

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць