Культура11

На наступным тыдні выйдзе на экраны фільм па кнізе-бестселеры беларускай пісьменніцы

Па кнізе-бестселеры беларускай рускамоўнай пісьменніцы Вольгі Прымачэнкі знялі камедыю «Пяшчотна да сябе», якая выйдзе ў пракат з 5 сакавіка. Аўтарка аднайменнай кнігі-медытацыі ўпершыню паспрабавала сябе ў гэтым фільме і як актрыса.

Фота: kinopoisk.ru

Стужка расказвае пра паспяховую доктарку-оталарынголага Надзю, якой споўнілася 40 гадоў і якая раптам зразумела, што амаль нічога не ведае пра сябе. Яна штодня дапамагае пацыентам, але ўласныя пачуцці нібыта перастала чуць. Муж пайшоў ад яе два гады таму, адносіны з дачкой-падлеткам становяцца ўсё больш напружанымі. Гераіня шукае зменаў, каб зноў адчуць радасць і любоў да жыцця. Разам з ёй гледачам прапануюць прайсці шэсць своеасаблівых «урокаў пяшчоты» і навучыцца лепш разумець сябе.

У фільме зняліся Карына Разумоўская, Арцём Ткачэнка, Аліса Канашэнкава і іншыя вядомыя расійскія акцёры. Рэжысёрам экранізацыі стаў Іван Кітаеў, сцэнарый напісала Дар’я Грацэвіч.

Сама Вольга Прымачэнка таксама з’явіцца ў карціне ў невялікім эпізодзе — у ролі пакупніцы кватэры. Яна прызналася, што здымкі сталі для яе складаным і хвалюючым досведам: гаварыць тэкст перад вялікай здымачнай групай аказалася няпроста. Паводле яе слоў, акцёрская прафесія патрабуе вялікага таленту і ўмення хутка ўвасабляцца ў розныя вобразы, і гэты досвед дапамог ёй з яшчэ большай павагай паставіцца да працы акцёраў і рэжысёра.

Акрамя таго, пісьменніца агучыла для фільма тэрапеўтычны падкаст «Пяшчотна да сябе», які па сюжэце слухаюць галоўныя гераіні.

Кніга «Пяшчотна да сябе», напісаная ў 2020 годзе на аснове асабістага досведу аўтаркі, закранае тэмы прыняцця сябе, сваіх пачуццяў і межаў, а таксама ўмення клапаціцца пра ўласны ўнутраны стан. Выданне ўвайшло ў пяцёрку самых папулярных нон-фікшн-кніг, а агульны наклад усіх версій перавысіў тры мільёны асобнікаў.

Каментары1

  • Карл
    28.02.2026
    Па апісанню нейкае расейскае мыла з ртр

Цяпер чытаюць

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў11

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

«Растае снег, ідзе дождж — мы плывём»: у Віцебску новабудоўлю падтоплівае ўжо другую вясну

«Хоць нешта ў гэтым свеце павінна быць стабільным». На «Лідскім піве» патлумачылі, чаму ніколі не зробяць квас для прыхільнікаў ЗЛЖ7

З-за вайны ў Іране цэны на газ у Еўропе ўзляцелі амаль на 50%

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі21

Трамп: Перамовы з Іранам весці занадта позна3

Прэзідэнт Літвы падрабязна расказаў, як атрымаў траўму5

Затрымалі 27‑гадовую пінчанку, якая вербавала дзяўчат для інтым-паслуг за мяжой

KFC запусціла лінейку беларускіх страў5

Кітай запатрабаваў ад Ірана не перашкаджаць пастаўкам катарскага звадкаванага прыроднага газу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў11

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць