Культура66

Кніга беларускай аўтаркі стала самай прадаванай у Расіі

Кніга беларускі Вольгі Прымачэнка «Да сябе пяшчотна. Кніга пра тое, як шанаваць і берагчы сябе» ўзначаліла рэйтынг самых папулярных электронных выданняў Расіі ў 2022 годзе, паведамілі ў прэс-службе сэрвісу «Литрес».

«Усяго было прададзена больш за 74 тыс. асобнікаў твора, яго продажы выраслі на 83% у параўнанні з 2021 годам», — адзначыў «Литрес».

«Да сябе пяшчотна» — кніга пра права кожнага адчуваць што заўгодна — і не саромецца гэтага. Яна выйшла ў 2020 годзе.

Другое месца ў рэйтынгу займае Джордж Оруэл і яго вечна актуальна раман «1984». У 2022 годзе ў Расіі продаж гэтага твора вырас на 45%.

Замыкае тройку расійскіх бестселераў у сегменце электронных кніг «Выбар. Аб свабодзе і ўнутранай сіле чалавека» Эдыт Евы Эгер — мемуары чалавека, які перажыў Халакост.

Вольга Прымачэнка. Фота: Ганна Шылец з сайта inspire-writing.com

Вользе Прымачэнка 37 гадоў, яна жыве ў Мінску. Скончыла журфак БДУ. Яе кніга «Да сябе пяшчотна» папулярная і ў Беларусі.

Каментары6

  • Нежный
    13.12.2022
    Что так грубо??... Нужно ведь нежно,.. Умничька!..
  • Ад Хабаравска да Брэста
    13.12.2022
    Нават жыючы ў Менску можна служыць русскому міру! Зрэшты, большасць менчукоў так і робіць. 
  • ЯНКА
    14.12.2022
    Прыгажуня!

Цяпер чытаюць

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Пяткевіч: Давайце расказваць, што пасля 30 гадоў нараджаць складана11

Беларусбанк уводзіць распазнаванне па твары

«Можна неяк складней вершы пісаць, спадар Пушкін?» Блогер патроліў жанчыну, якая не змагла прачытаць беларускі верш для 2 класа44

Ганна Сялук занялася рэкламным бізнэсам8

Актыўны палітык з ідэямі ісламскай рэвалюцыі, больш радыкальны, чым бацька. Хто такі Маджтаба Хаменеі

ЦРУ падштурхоўвае курдаў да атакі на Іран13

Расійская СПА збіла ўласны верталёт пад Растовам — загінулі трое членаў экіпажа7

Сяргей Чалы вяртаецца на «Белсат» з новай праграмай9

У метрапалітэне раскрылі таямніцу, што хаваецца за сакрэтнымі дзвярмі на станцыі «Кастрычніцкая»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць