Свет77

«Хворы, вар’ят!» — Дональд Трамп аблаяў Роберта Дэ Ніра

Легенда Галівуда раней заявіў: «Гісторыя — гэта наша краіна, і Трамп яе разбурае, і хто ведае, якія ў яго прычыны для гэтага, але гэта балюча».

Роберт дэ Ніра: Beata Zawrzel/NurPhoto via Getty Images

Прэзідэнт ЗША аблаяў легенду Галівуда пасля яго закліку да «супраціву», піша Bild

На сваёй платформе Truth Social рэспубліканец напісаў пра акцёра Роберта Дэ Ніра: «Паражаны сіндромам вар’яцтва на Трампе Роберт Дэ Ніра, яшчэ адзін хворы і вар’ят чалавек з, як я мяркую, надзвычай нізкім IQ, абсалютна не разумее, што ён робіць або гаворыць — пры гэтым нешта з гэтага насамрэч крымінальнае».

Выразам «сіндром вар’яцтва на Трампе» прэзідэнт ЗША і многія яго прыхільнікі называюць, на іх думку, навязлівае непрыманне Трампа з боку палітычных апанентаў.

Падставай для тырады Трампа стала выступленне Дэ Ніра ў падкасце The Best with Nicole Wallace, у якім актор заклікаў амерыканцаў да супраціву супраць дзеючага прэзідэнта і сказаў, што гэта «адзіны шлях».

«Гісторыя — гэта наша краіна, і Трамп яе разбурае, і хто ведае, якія ў яго прычыны для гэтага, але гэта балюча. […] Усе павінны трымацца разам, каб пазбавіцца ад яго», — сказаў Дэ Ніра, звяртаючыся да грамадзян ЗША.

Роберт Дэ Ніра яшчэ з першага тэрміну Трампа выразна пазіцыянуе сябе як яго апанент. Ён неаднаразова публічна крытыкаваў прэзідэнта. Летась зорка фільмаў «Таксіст», «Паляўнічы на аленяў», «Аднойчы ў Амерыцы» і «Хросны бацька 2» у сваёй прамове пасля ўручэння ўзнагароды за жыццёвыя дасягненні на Канскім кінафестывалі назваў Трампа «абмежаваным».

У 2016 годзе Дэ Ніра заявіў, што Трамп — свінчо і сабака, і што яму «хацелася б ударыць яго ў твар».

Каментары7

  • .
    27.02.2026
    Не обкакался, пока слюной брызгал? Где-то же должна быть грань, после которой его признают невменяемым...
  • Ну
    27.02.2026
    Заўсёды падабаўся Дэ Ніра як акцёр. Цяпер паважаю яго як прынцыповага і смелага чалавека с выразнай пазіцыяй наконт гэтага самазакаханага рудога блазана, каторую ён не баіцца выказваць прама і публічна.
  • Вуж
    27.02.2026
    Крайняя левізна галаўнога мозгу ў гэтага акцёра...

Цяпер чытаюць

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны19

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Усе навіны →
Усе навіны

«Дайце круглую суму і год — будзе вам любы шэдэўр Мікеланджэла!» Улады запатрабавалі перарабіць «Быхаўскую мадонну». Аўтар падточвае яе балгаркай29

Зборная Беларусі прайграла заключны важны матч у Лізе нацый5

«Спадзяюся, ты памрэш і пазбавіш нас ад пакут». Пасля адстаўкі кіраўніка Nvidia падначаленыя расказалі пра ягоныя істэрыкі13

У Чэхіі адбылася найбуйнейшая з 1989 года акцыя пратэсту10

Штодзённая кава стымулюе кішэчнік і зніжае рызыку Паркінсона. Каб даказаць гэта, правялі незвычайны эксперымент5

Эстонія закрывае мяжу з Расіяй з 1 снежня. Прычынай стала спроба ГРУ падпаліць абаронны завод 20

Пяць краін ЕС адкрываюць у Руандзе лагер для дэпартаваных мігрантаў. Раней Брытанія страціла на падобнай схеме амаль мільярд даляраў6

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал27

У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны19

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць