Грамадства99

«Бл**зь, дапамажыце мне нах**, Аляксандр Рыгоравіч!» Бабруйчанін пад прымусам жонкі запісаў мемны зварот да Лукашэнкі

Жанр «чалабітных да Лукашэнкі ад простага народу» праз сацыяльныя сеткі становіцца модным у рэгіёнах. І хаця ніякі Лукашэнка на іх, канечне ж, не рэагуе, мясцовыя ўлады могуць і замітусіцца. На днях у тыктоку з'явіўся бадай што самы неардынарны крык душы такога роду з Бабруйска. 

Рознарабочы Алег Буднік з Бабруйска, яўна ў нецвярозым стане і не стрымліваючыся ў выразах, пераконвае Лукашэнку, што хаця ён і «бухаў і гуляў», але «машына не яго» і за стырном ён таксама не сядзеў. Усю гісторыю Буднік не пераказвае, але яе сэнс можна зразумець з кантэксту. Дапамога Лукашэнкі патрабуецца для ўзмацнення перамоўнай пазіцыі ў канфлікце з мясцовымі даішнікамі.

Падчас звароту можна заўважыць жанчыну, якая з абыякавым выглядам праходзіць за спінай Будніка.

«Звяртаюся да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Мне далі штраф… Я п'яны за стырном не сядзеў! Не мая машына!

Выбачайце мяне, калі ласка, нах**. А вось… з якога перапуду, нах**, я павінен плаціць 9 тысяч штрафу, нах**? Мне далі 9 тысяч штрафу… Я звяртаюся да прэзідэнта!»

(Для зручнасці ўспрымання маналогу Алега Будніка мы прыбралі з далейшай цытаты 23 словы «нах**» і 10 слоў «бл**зь», якія не нясуць сэнсавай нагрузкі — НН

Ці гэта нельга? Так і так, я бухаў, так, я гуляў. Але за стырном я не сядзеў. Я яшчэ раз звярнуся да вас, Аляксандр Рыгоравіч. Дапамажыце. Таму што марна даказваць. Не дапамагае. Не дапамагае нічога.

Дапамажыце! Аляксандр Рыгоравіч, калі ў вас ёсць чалавечае стаўленне да закону, калі вы любіце свой народ… Давайце… давайце і гэта… Так… Ну я не сядзеў за гэтым рулём. Я гатовы ісці на паліграф… Ну дэтэктар хлусні гэта не доказ. Ну як… як так?

Ну як так, ну даішнікі не разбіраюцца. Не хочуць… не хочуць зразумець, што я за рулём не сядзеў. Калі шчыра, можна мне… Ой… Я не ведаю, як сказаць. Я проста чалавек. Просты. Просты чалавек.

Звяртаюся да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Памажыце. Ці не… ці не дапамажыце… Ці законаў у нас у краіне няма. Ну я думаю, што няма. Я думаю, што няма законаў у нас у краіне.

Звяртаюся да прэзідэнта. Калі ён мяне пачуе, спадзяюся. Ці закону няма. Ці, як вы кажаце, карупцыя. Дык вось, карупцыя была. Падкупілі. Не ведаю, што там зрабілі. Ё-маё. Вось. Звяртаюся».

Пасля першага звароту Буднік апублікаваў і другі, карацейшы і такога ж зместу, але выявілася важная дэталь.

На апошняй секундзе, разварочваючыся да сваёй сужыцельніцы, Алег у сэрцах выдае фразу: «Бл**зь… Усё? Задаволеная?». З чаго становіцца зразумела, хто настаяў на такім спосабе выратавання сямейнага бюджэту. 

Што цяпер з аўтарам і яго сужыцелькай — невядома. Запісы зніклі з тыктока. 

Каментары9

  • Янка
    19.02.2026
    Элехтарат просіць цара
  • Дзікпікавіч
    19.02.2026
    Мо праблема ў рэжысёре-пастаноўшчыцы
  • Л.н.
    19.02.2026
    І на заднім пляне чутны голас:
    Давай по новой Миша, всё х#&ня! ©
    😆😆😆

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС9

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім трамваі сварка двух мужчын скончылася панажоўшчынай2

На фасадзе Ватыканскай бібліятэкі з'явілася гіганцкая хваля. Што гэта азначае?1

У Японіі колькасць людзей, старэйшых за 100 гадоў, упершыню перавысіла 100 тысяч4

Пад Столінам ужо другі раз за год прадалі шляхецкую сядзібу з вежай-абсерваторыяй1

«Ужо год жылі б без вайны». Лаўроў абвінаваціў ЗША і Еўропу ў тым, што вайна ва Украіне зацягнулася8

Барысаўскіх палітвязняў Салаша і Бабіцкага асудзілі на пяць гадоў калоніі за арт-прастору «Склад бутэлек»6

«Яна любіла жыццё». Памерла ўкраінская праваабаронца, якая дапамагала беларусам

Выключны выпадак: рака Проня падмыла бераг з курганамі, і знайшоўся рэдкай дасканаласці гаршчок, якому 5000 гадоў7

Археолагі раскрылі магутны падмурак заходняй сцяны полацкай Сафіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС9

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць