З Беларусі на пастаяннае месца жыхарства прыехалі 2849 чалавек.

Польшча паводле вынікаў 2025 года абнавіла рэкорд міграцыйнага прыросту насельніцтва. Пра гэта сведчаць даныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, піша Reform.news.
У 2025 годзе з Польшчы на пастаяннае месца жыхарства выехаў 10 181 чалавек, а прыехалі ў краіну 21 087 чалавек. Міграцыйны прырост склаў 10 906 чалавек.
Асноўны ўклад унёс міграцыйны абмен з Беларуссю і Украінай. Так, у Беларусь з Польшчы выехалі 5 чалавек, а з Беларусі на пастаяннае месца жыхарства прыехалі 2849 чалавек. Ва Украіну выехалі 39 чалавек, а з краіны прыехалі 6397 чалавек.
Значны адток назіраецца толькі ў напрамку Германіі. У мінулым годзе з Польшчы туды выехалі 3129 чалавек, а прыбылі адтуль 2656 чалавек.
Міграцыйны абмен з Вялікабрытаніяй, якая калісьці была адным з галоўных напрамкаў ад’езду палякаў, зараз на карысць Польшчы. Летась у Злучанае Каралеўства выехалі 2247 чалавек, а прыехалі адтуль 2496 чалавек.
Міграцыйны прырост у Польшчы фіксуецца з 2016 года.
Цяпер чытаюць
Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну
Каментары