Вайна1111

«Расіяне хочуць замяніць мяне». Зяленскі выказаўся пра выбары і перамір'е

Прэзідэнт Украіны заявіў, што калі будзе хаця б двухмесячнае перамір'е, ён гатовы правесці выбары прэзідэнта, але Расія хоча яго замяніць. Пра гэта Уладзімір Зяленскі выказаўся брытанскаму журналісту Пірсу Моргану, піша РБК-Украіна.

Фота: Фота Sean Gallup / Getty Images

«Думаю, нашы партнёры павінны адказаць на адно пытанне: чаго яны хочуць? Яны хочуць выбараў ці проста хочуць замяніць мяне? Бо, як я думаю, рускія проста хочуць замяніць мяне. І тады яны выкарыстоўваюць тое, пра што вы казалі раней — фізічная ліквідацыя або іншыя крокі», — сказаў прэзідэнт.

Зяленскі падкрэсліў, што ніколі не будзе адкідваць прапановы ЗША, калі яны могуць прынесці Украіне мір. Таму калі будзе нават двухмесячнае перамір'е, ён гатовы гаварыць з парламентам і падштурхнуць да рашэння, якое цяпер дэпутаты не падтрымліваюць.

«І нават людзі не падтрымліваюць правядзенне выбараў падчас вайны. Бо нават калі ў вас будзе двухмесячнае перамір'е, гэта не азначае заканчэння вайны. Але нават у такім выпадку — калі перамір'е будзе толькі на два месяцы — магчыма, можна будзе падпісаць нейкія дакументы або правесці рэферэндум, і людзі прымуць мір. Я зраблю ўсё магчымае, я пагавару з парламентам. Яны зменяць закон, спадзяюся», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Таксама ён распавёў, што расіяне падчас размовы з амерыканцамі кажуць, што на іх думку, выбары ва Украіне можна правесці за тыдзень-два. Аднак у РФ забываюць, «што мы не Расія».

У Вярхоўнай Радзе ёсць розныя партыі, але нават падчас вайны ў іх розныя пазіцыі наконт многіх законаў і мноства пытанняў. Таму немагчыма проста «націснуць» і нельга «зламаць» парламент. Трэба казаць і мець рэальныя падставы, чаму выбары трэба праводзіць проста цяпер.

Рэзюмуючы Зяленскі дадаў, што папрасіў ЗША спыніць Уладзіміра Пуціна на некалькі месяцаў дзеля выбараў. Калі гэта будзе, тады ён згодны правесці выбары.

Каментары11

  • Саша 3%
    19.02.2026
    Он не прав, ён проста лічыць, што можа працягваць кіраваць краінай і без выбараў. Але калі казаць па справе, то абсалютна відавочна, што Зе больш не пераможа на выбарах. Канешне пры ўмове, што яны будуць праведзеныя дэмакратычным шляхам.
  • Барадзед
    19.02.2026
    Кнбшник-фсбшник путлер не смог победить квнщика Зеленского? Какой позор советского кгб! Ой, стыды!
  • Барадзед
    19.02.2026
    Кнбшник-фсбшник путлер не смог победить квнщика Зеленского? Какой позор советского кгб! Ой, стыды!

Цяпер чытаюць

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў7

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Вынік апошняга матча за выхад у чвэрцьфінал мундыялю вырашыла серыя пенальці6

У Варшаве ўладальніца крамы паказала дызлайкі ўдзельнікам антыўкраінскага мітынгу. Пасля таго яе краму разграмілі33

П'яны кіроўца арандаванага аўто зладзіў гонкі па мінскіх вуліцах

На Смаргоншчыне адновяць капліцу, якую знёс п'яны кіроўца1

ЗША адклікаюць ліцэнзію на продаж іранскай нафты пасля эскалацыі ў Армузскім праліве

Трамп зноў успомніў, што хоча Грэнландыю9

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Аргенцінцы прайгравалі Егіпту 0:2, але змаглі вырваць перамогу. Ізноў Месі!10

У Венгрыі прыпынілі працу і выбачыліся СМІ, якія былі асновай прапаганды Орбана. Яны будуць рэарганізаваныя5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў7

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць