Свет99

Трамп зноў успомніў, што хоча Грэнландыю

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зноў заявіў, што Грэнландыя павінна знаходзіцца пад кантролем Злучаных Штатаў. Пра гэта ён сказаў пасля прыбыцця на саміт НАТА ў Анкары.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Mark Schiefelbein

Трамп сцвярджае, што Данія недастаткова ўвагі надае бяспецы Грэнландыі, а востраў мае вялікае стратэгічнае значэнне для ЗША, бо ў гэтым рэгіёне актыўна дзейнічаюць расійскія і кітайскія караблі. Пры гэтым ён прызнаў, што ягоныя ранейшыя заявы пра магчымасць сілавога ўсталявання кантролю над Грэнландыяй пагоршылі адносіны з саюзнікамі па НАТА.

Падчас саміту амерыканскі прэзідэнт таксама раскрытыкаваў партнёраў па альянсе, заявіўшы, што яны не аказалі дастатковай падтрымкі ЗША падчас ваеннай аперацыі супраць Ірана. Паводле яго слоў, ён расчараваны пазіцыяй еўрапейскіх краін і Канады.

У Анкары Трамп сустрэўся з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. Ён высока ацаніў ролю турэцкага лідара і назваў яго сваім добрым сябрам. Акрамя таго, кіраўнік Белага дома паведаміў, што ЗША могуць разгледзець магчымасць вяртання Турцыі ў праграму вытворчасці знішчальнікаў F-35.

Турцыю выключылі з гэтай праграмы ў 2019 годзе пасля набыцця ёй расійскіх зенітных ракетных комплексаў С-400, што выклікала занепакоенасць амерыканскага боку ў пытаннях бяспекі.

Каментары9

  • Пытанне
    08.07.2026
    А чаму забыу́ся пра карысныя выкапні ва Украіне ( рэдказемы), столькі ж было балбатні, сустрэч, падпісак дакумантау́... А зараз нічога не чуваць
  • 666
    08.07.2026
    а то что они подсунули Беларуси в 1994 они не хотят за собой убрать?
  • 666
    08.07.2026
    НАГАДИЛО - УБИРАЙ ЗА СОБОЙ.

    ВСЮ КОЛХОЗНУЮ НЕЧИСТЬ НАПЛОДИВШУЮСЯ ТУТ С 1994 ГОДА.

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь47

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

«Тэкст прысягі прагучаў тады двойчы». Статкевіч падзяліўся ўспамінамі пра прысягу беларускіх вайскоўцаў у 1992 годзе на Дзень бітвы пад Оршай13

Трамп пагражае забараніць продаж канадскіх самалётаў Bombardier у ЗША2

Расія атакавала Кіеў балістыкай: ёсць загінулыя і параненыя3

Два ўколы — і канец хваробы Альцгеймера? У мышэй гэта спрацавала

Уіткаф і Кушнер запэўнілі Зяленскага, што Пуцін гатовы да перамоў10

Квадрат ад €1285 і крэдыт пад 1%. У мінскім «Паўночным Беразе» анансавалі новы квартал

У Гомелі ў вытворчы цэх прыйшоў паўлін ФОТАФАКТ

«Яшчэ адна мафія». Як брэсцкія таксісты зарабляюць на чэргах на беларуска-польскай мяжы4

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь47

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць