Грамадства

Квадрат ад €1285 і крэдыт пад 1%. У мінскім «Паўночным Беразе» анансавалі новы квартал

Тэрыторыя вакол Цнянскага вадасховішча працягвае абрастаць новымі дамамі: гэтым разам забудоўшчык ЖК «Паўночны Бераг» анансаваў будаўніцтва вялікага 8‑га квартала — з невысокімі дамамі, асобным паркінгам і 75 віламі каля Лэйксайд Парка, паведамляе Domovita.by.

Крыніца: Рыверсайд Дэвелапмент Лімітэд

Тэрыторыя сапраўды прыстойная: пад забудову пайшло больш за 12 гектараў, з якіх звыш 4‑х зоймуць паркавыя насаджэнні і бульвар для шпацыраў з пляцоўкай для стрытбола. Продажы ў першым доме пад назвай «Бэйлін 1» запускаюць ужо 10 верасня, а стартавы цэннік за квадрат пачынаецца ад €1285.

Зеляніна замест асфальту і 75 віл

Пад новую забудову ў самым цэнтры комплексу выдалі звыш 12 гектараў зямлі. Пры гэтым ператвараць квартал у суцэльны каменны масіў дэвелапер не стаў: больш за траціну прасторы — звыш чатырох гектараў — адвялі пад паркавыя насаджэнні, газоны і зоны адпачынку.

Саму канцэпцыю квартала выбудавалі на простасці і балансе фарматаў — тут узвядуць усяго 7 маналітных дамоў вышынёй ад 6 да 9 паверхаў, а побач размесцяць 75 прыватных віл. Пытанне з паркоўкай вырашылі класічным для сучасных праектаў спосабам: машыны вынесуць у асобны паркінг на 299 месцаў, дзякуючы чаму ўнутраныя двары застануцца ціхімі, бяспечнымі і свабоднымі ад транзітнага трафіку.

Крыніца: Рыверсайд Дэвелапмент Лімітэд

Злучальным звяном усяго раёна стане пешаходны бульвар працягласцю каля 700 метраў. Прастору разбілі на тры зоны адпачынку, спартыўную пляцоўку для стрытбола і варкаўта з турнікамі і брусамі, а таксама дзве гульнявыя лакацыі для дзяцей. Для юных жыхароў паставяць драўляную вежу з канатнымі сеткамі, арэлі і балансіры на мяккім бяспечным покрыцці.

Крыніца: Рыверсайд Дэвелапмент Лімітэд

«Бэйлін 1»: лоджыі двух відаў

Першыя кватэры ў продаж паступяць у доме пад назвай «Бэйлін 1». Гэта маналітная пабудова пераменнай павярховасці ад 7 да 9 паверхаў з чатырма параднымі лобі і камерцыйнымі памяшканнямі на першым узроўні, дзе могуць размясціцца кавярні, крамы і невялікія офісы. Яшчэ адна разынка гэтага дома — тут упершыню для ўсяго комплексу вырашылі сумясціць адкрытыя і закрытыя лоджыі. У лінейцы жылля таксама захавалі дуплексы, варыянты з уласнымі тэрасамі на першых паверхах або проста на даху, а таксама відавыя кватэры з панарамай на вілы і парк.

Крыніца: Рыверсайд Дэвелапмент Лімітэд

Метражы стартуюць ад кампактных студый на 43 квадраты і даходзяць да 125 квадратных метраў у прасторных чатырохспальных планіроўках. Унутры прадугледжаныя свабодныя планіроўкі і павялічаная колькасць вокнаў, так што занаваць пакоі можна без жорсткіх абмежаванняў. Дарэчы, вырашаць вечнае пытанне з захаваннем сезонных рэчаў і спартыўнага інвентару ў агульным калідоры не прыйдзецца: для кожнай кватэры запраектавалі асобную каморку.

Крыніца: Рыверсайд Дэвелапмент Лімітэд

Цэннік ад €1285 за квадрат і славуты крэдыт пад 1%

Афіцыйны старт продажаў у новым доме прызначаны на 10 верасня. Цэны на старце пачынаюцца ад €1285 за квадрат. Для тых, хто не плануе ўносіць усю суму адразу, забудоўшчык прапануе растэрміноўку тэрмінам да 22 месяцаў або банкаўскія праграмы крэдытавання. Беларусбанк можа даць пазыку са стаўкай 1% гадавых на першыя 2 гады з далейшым пераходам на 15,4%. У МТБанку першы год каштавацьме пад 0,99% (далей — 15,48%), прычым выплачваць запазычанасць датэрмінова дазваляюць на любым этапе без лішніх складанасцяў.

Сам «Паўночны Бераг» каля Цнянкі працягвае прырастаць квадратнымі метрамі даволі бадзёрымі тэмпамі. Забудоўшчык «Рыверсайд Дэвелапмент Лімітэд» ужо паспеў увесці ў эксплуатацыю і перадаць ключы дольшчыкам 17 дамоў, а яшчэ 42 будынкі проста зараз знаходзяцца на розных стадыях гатоўнасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах3

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

«Сказаў таварышу: «Я сам дам рады». Футбаліст, які выратаваў жанчыну, расказаў, як усё адбылося

Самы дарагі прададзены ў жніўні катэдж сталіцы схаваўся насупраць «Мінск-Свету»

Знакамітую «сукенку помсты» прынцэсы Дыяны выставілі на аўкцыён2

Яну Пінчук адправілі на 15 сутак у ШІЗА пасля размовы ў калоніі з Артурам Гайко7

Самалёт у Расіі экстранна сеў праз недахоп паліва. Ён ляцеў праз Казахстан з-за беспілотнікаў6

Стаў вядомы трагічны лёс зніклай цяжарнай жанчыны ў Мінску. Яе забіў бацька будучага дзіцяці39

У Беларусі патаннелі бульба і морква

Бяляцкаму ў ЗША ўручылі медаль за служэнне дэмакратыі3

Што за будынак з'явіўся за гандлёвым цэнтрам «Мома» ў Мінску?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах3

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць