Вайна77

Расіяне атакуюць пасажырскія цягнікі ва Украіне

Расійскія войскі нанеслі прыцэльныя ўдары па пасажырскіх цягніках Дняпро — Запарожжа і Кіеў — Сумы. Пасажыраў паспелі эвакуяваць.

Цягнік Кіеў — Сумы расіяне атакавалі беспілотнікам у Сумскай вобласці. Пасажыры загадзя пакінулі вагоны ў суправаджэнні супрацоўнікаў «Укрзалізніцы». Ратавальнікі патушылі пажар і эвакуявалі 90 чалавек. Паводле папярэдніх звестак, ніхто не пацярпеў.

Цягнік Дняпро — Запарожжа таксама загадзя спынілі пасля таго, як вайскоўцы і чыгуначнікі заўважылі пагрозу. Пасажыраў эвакуявалі ў сховішча.

Пасля атакі знікла сувязь з адной з правадніц. Паводле відавочцаў, падчас небяспекі яна вярнулася да вагонаў. На месцы працягваюцца пошукава-выратавальныя работы.

Каментары7

  • Indrid Cold
    08.09.2026
    Расея - краіна тэрарыст. Той хто гэта не разумее - ідыёт
  • дедываевале
    08.09.2026
    эталонныя вырадкі - змаглі паўтарыць нацысцкія бамбардзіроўкі эшалонаў з мірным насельніцтвам. 9 мая хай не забудуцца пэлоткі з зорачкай нацягнуць і каларадку павязаць.
  • Жвір
    08.09.2026
    Пуцін, ягонае войска й хаўрусьнікі - ваенныя злачынцы. Лічу, што цывілізаваны сьвет павінны склікаць адпаведны трыбуналь ужо цяпер, і пажадана ў Нюрнбергу.

Цяпер чытаюць

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

Зяленскі ў Нью-Ёрку 40 хвілін гаварыў з Трампам3

У Мінску кіроўца грузавіка ехаў з паднятым кузавам і ўрэзаўся ў мост1

Асабістыя рэчы Брыжыт Бардо прадалі на аўкцыёне ў Парыжы амаль за мільён еўра

Два гады таму ў Італіі забілі беларускую танцоўшчыцу. Цяпер за гэта асудзілі яе партнёра-паляка6

Амбасада не адказвала, таму сям'я Святланы Курс сама шукала спосаб перавезці яе прах11

Усё менш беларускіх топ-чыноўнікаў родам з Расіі ці вучыліся там. Але многія суперброкеры ўсё яшчэ маюць «расійскі след»13

У Канадзе сумняваюцца, што беларускі калій будзе амерыканцам больш выгадны за іхні11

За права на аднадзённае наведванне Венецыі збіраюцца браць па 30 еўра. Цяперашні збор нікога не спыняе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць