Свет

Зяленскі і Трамп сустрэнуцца на гэтым тыдні

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сераду, 8 ліпеня, правядзе сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Перамовы адбыцца ў Анкары падчас саміту НАТА.

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп. Фота: Press Service Of The President Of Ukraine / AP

Як паведаміла журналістка Hiba Nasr у сацсетцы X са спасылкаю на высокапастаўленага чыноўніка ЗША, Трамп правядзе двухбаковыя сустрэчы з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім і прэзідэнтам Сірыі Ахмедам аш-Шараа — у кулуарах саміту Паўночнаатлантычнага альянсу ў Анкары.

4 ліпеня Уладзімір Зяленскі правёў тэлефонную размову з Трампам, падчас якой павіншаваў яго з 250‑годдзем ЗША. Па словах украінскага лідара, ёсць «рэальная перспектыва» завяршыць вайну, і бакі дамовіліся працягнуць дыялог асабіста на саміце НАТА ў Анкары.

Папярэдняя сустрэча Зяленскага з Трампам адбылася ў чэрвені 2026 года на палях саміту «Групы сямі». Тады стораны абмеркавалі тэму атрымання Украінай ліцэнзій на вытворчасць антыбалістычных ракет.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі43

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах10

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft4

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі43

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць