Каментары да артыкула

Райманд Паўлс і Ала Пугачова сустрэліся сем'ямі

  • Жвір
    08.09.2026
    Джазавыя варыяцыі на тэму "Караван" (Цізал/Элінгтан) Райманда Паўлса, гэта проста фантастыка. Ніхто не выконваў гэта так бліскуча !

    Хто любіць джаз, паслухайце (з дазволу пав. сп. Рэда...)

    https://youtube.com/watch?v=8JMI6BzgMi0
  • І пра сваіх
    08.09.2026
    Жвір , М. Фінберн са сваёй джаз бандай таксама малайчына быў. Там больш джазава-класічнае выкананне было.
  • Жвір
    08.09.2026
    І пра сваіх, вы кажаце пра М.Фінберга ? Клясычнае выкананьне, яно й ёсьць клясычнае, безумоўна, гэта прыгожа. У Паўлса інтэрпрэтацыі, гэта й прыгожа, і выгляд зь іншага ракурсу, так бы мовіць.

    Ну, вось, яшчэ, такі прыклад, каб быць вамі зразуметым... :))
    Луіс Прыма "Night train", калі пан Рэд дазволіць. :)

    https://youtube.com/watch?v=TJ9eoNhx_9E
  • І пра сваіх
    08.09.2026
    І пра сваіх, Фінберг, выбачайце.
  • Карані
    08.09.2026
    Жвір , Жвір , Ну вось вы, адразу ж зразумееце, што "Купалінку" спяваюць не беларусы, так? Наўрад ці ў Паўлса былі б паспяховыя гастролі на радзіме джаза. Таму, гэта не варыяцыі на тэму гэтага твора, а варыяцыі на тэму джаза у спрошчанай еўрапейская манеры. А Паўлус, між тым, выбітны кампазітар і музыка.
  • ЯНКА
    08.09.2026
    Жвір ,
    [Рэд. Выдалена]

    [Рэд. Выдалена] Таму прывяду лепш вытрымку агульнавядомай рэчы зь сеціва.

    🔺«Ніякі аркестр ня можа выконваць класічную музыку без інтэрпрэтацыі. Нават калі музы́кі будуць максімальна дакладна і літаральна перадаваць кожную ноту, запісаную ў партытуры, сам працэс ператварэння знакаў на паперы ў жывы гук ужо з'яўляецца інтэрпрэтацыяй.»

    [Зрэдагавана]
  • Жвір
    08.09.2026
    Карані, няма падставаў так меркаваць, тэхніка выкананьня ў яго цудоўная. А кампазітарам ён зрабіўся пасьля джазу, сьпярша быў джаз. У пачатку 70-х у саўдэпіі пачалі забараняць джаз, але ня граць яго зусім музыкі не маглі, таму прабіваліся да аўдыторыі інакш, з тым, што цяпер вы назвалі "спрошчанай манэрай".
    Ці змог бы Паўлс быць з гастролямі на радзіме джазу ? На гэтае пытаньне цяпер не адкажаш. На радзіме джаза ня кожны выбітны джазавік той самай радзімы джаза можа пахваліцца заўважнымі гастролямі. А майстра з СССР ня змог бы мець іх і з зусім банальнай, далёкай ад творчасьці, прычыны. Напрыклад, мюзікл Паўлса "Сястра Кэры" ня ўбачылі ні ў ЗША, ні ў Еўропе, менавіта таму, у першую чаргу.
    Магчыма Паўлс не рабіў і ня робіць з усяго таго трагедыі, але яна ёсьць, проста ўтрымліваецца нейдзе глыбока.

    Вы правільна назвалі Паўлса кампазітарам, тут усе з вамі пагодзяцца, дык паслухайце колькі кампазыцыяў, прыемных і мілых (калі пав. Пан Рэд. дазволіць).

    https://youtube.com/watch?v=WPftE74TfM4
  • большинство рыб слышат звуки от 15 до 15 000 Гц
    08.09.2026
    Карані, "А Паўлус, між тым, выбітны кампазітар і музыка."

    які выбітны кампазітар будзе папсу граць-сачыняць?
  • Белы джаз
    08.09.2026
    Жвір , Добра, у чымсці з вамі згодны. Але, калі казаць пра джаз "белых" на фано, то там, для мяне, нумар адзін - Дэйв Брубек. Так, у яго і стылістыка іншая, але мне бліжэй.
  • Жвір
    08.09.2026
    Белы джаз, якое супадзеньне ! І для мяне таксама ! Дэйв Брубэк ! Take five. Мяне менавіта во гэтае во выкананьне забірае, яшчэ са школы:

    https://youtube.com/watch?v=tT9Eh8wNMkw
  • Сінкопа
    08.09.2026
    Жвір , Ну гэта, як Паланэз Агінскага, толькі ў вузкіх колах, ведаюць усе.
  • Жвір
    08.09.2026
    Сінкопа, дык а што, Паланэз Агінскага вам не падабаецца, бо яго ведаюць усе ? :)
    Take five я пачуў першым з іншага, і мне падабаецца дасюль, і будзе падабацца. Уласна, гэты твор спрычыніўся інтарэсу, і цягнуў ведаць больш, і ня толькі Брубэка. Так і паехала, і паехала.
  • Карэнчыкі
    08.09.2026
    большинство рыб слышат звуки от 15 до 15 000 Гц, Чайкоўскі ў свой час гэтым займаўся, напрыклад.
  • Жвір
    08.09.2026
    ЯНКА, ну, у гэтым мяне цешыць тое, што вы іх, інтэрпрэтацыі, не пачуеце, ні чытаючы ноты, ні ўслухваючыся ў "сам працэс ператварэння знакаў на паперы ў жывы гук"... Дзякуй мядзьведзю... Таму працягвайце ў сваім рэпертуары, канкрэтна вы мяне нічым ня зьдзівіце...:))
  • ЯНКА
    08.09.2026
    Жвір ,
    навошта мне зьдзіўляць Вас, чалавека агрызачна далёкага ад разуменьня музыкі? Я наўпрост паказаў Вам, што Вы напісалі чарговую бязглузьдзіцу, быццам «Клясычнае выкананьне, яно й ёсьць клясычнае, безумоўна, гэта прыгожа. У Паўлса інтэрпрэтацыі...». На жаль, мадэратар выдаліў большую частку майго вышэйшага допісу [Рэд. Выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Жвір
    08.09.2026
    ЯНКА, вы не разумееце розьніцы паміж інтэрпрэтацыямі, як своеасаблівага жанру выкананьня, свабоды фантазыі выкананьня, свабоды бачаньня, прачытаньня, калі хочаце, і інтэрпрэтацыямі тэхнічнымі, пры выкананьні менавіта клясычнага варыянту, арыгіналу твора, рознымі выканаўцамі, або калектывамі.
    Сумняюся, што вы здолееце зразумець, пра што я вам напісаў у абзацы вышэй. Чаму ? Бо, калі б інакш, вы б і папярэдняга свайго камэнтара не цісканулі. А вы ж цісканулі... [Рэд. Выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • ЯНКА
    09.09.2026
    Жвір ,
    мабыць, Вы маеце на ўвазе імправізацыі, што больш характэрна для джазу й чым ня раз займаўся Паўлс? Дык імправізацыя й інтэрпрэтацыя гэта розныя тэрміны. 😂

    Дадамо, ставіць сяньня ляйкі й дызляйкі нікому не магу, бо ўвесь час пры спробе зрабіць гэна высьвечваецца надпіс «Прабачце, адбылася невядомая памылка». Калі гэта так цікавіць.
  • Жвір
    09.09.2026
    ЯНКА, шкада, што вы абмежаваны ў словах ды веданьні іх значэньня ўвогуле, і ў дачыненьні да музыкі ў прыватнасьці.
    Халера, і гэта ў час інтэрнэту й розных ШІ !
    Імправізацыя ў джазе, гэта толькі адзін з ключавых элементаў джазавай інтэрпрэтацыі...А маюцца яшчэ й узроўні інтэрпрэтацыі...
    Ат, карацей, Янка, ну, ня трэ было вам вумнічаць, лепш бы проста чыталі ды разумнелі, чыталі ды разумнелі,.. разам з тымі тожэмузыкаведамі, якія наляпілі вам лайкаў. :)))
    Зрабіце правільныя высновы й эвалюцыянуйце адпаведна ... :)
  • цьху
    08.09.2026
    гасцююць у Паулса, а алкін вассядае ў галаве стала, як гаспадар
  • Цар
    08.09.2026
    цьху, А ён першым заляцеў і торбу на крэсла, каб не занялі.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць