Усяго патроху1212

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася

Даша Март была адной з зорак беларускага інстаграма ў 2010‑я — дапамаглі і здымкі для мексіканскага Playboy, і статус жонкі хакеіста Аляксандра Барадулі. Паглядзелі, дзе цяпер эфектная беларуска.

Фота: dashamart / Instagram

Даша Март нарадзілася ў Мінску і вывучылася ў ЕГУ на дызайнерку. Падлеткам яна з татам хадзіла на гульні хакейнага «Юнацтва», а пазней пазнаёмілася з брамнікам Аляксандрам Барадулем, якога якраз навучылі хакею ў школе «Юнацтва». 

Барадуля паспяхова загуляў у дарослым «Юнацтве», і прыкладна ў тыя ж гады ён пачаў сустракацца з Дашай. Праз некалькі гадоў пара ўзяла шлюб.

Фота: dashamart / Instagram

Даша, фатографка па прафесіі, завяла свой блог, дзе публікавала збольшага эратычныя здымкі ў бялізне. Дапамагло тое, што дзяўчына добра разумела, як лепш сябе падаць на фота, спартыўныя медыя таксама спрыялі распаўсюду яе блога.

У 2016‑м Даша мела ўжо 600 тысяч падпісчыкаў, а ў 2017‑м — ажно 1,1 мільёна. Праз два гады, у 2019-м, Барадуля пайшоў з маладзечанскага «Дынама», дзе тады гуляў, і перабраўся разам з жонкай у Фларыду. 

Там Дашы ўдалося раскруціцца яшчэ лепш. У пачатку 2020‑га дзяўчына, якая тады мела ўжо 1,7 мільёна падпісчыкаў, знялася для мексіканскага Playboy. А праз два гады Даша паўдзельнічала як галоўная мадэль у вечарыне 2022 LIV GOLF Presents Maxim Miami Halloween Party, дзе запрошанай зоркай быў вядомы рэпер Трэвіс Скот. Тады пра яе пісалі, што ў яе партфоліа ёсць супрацоўніцтва з выданнямі Elle i FHM&GQ, а таксама яна выходзіла на подыум у паказе культавай брытанскай дызайнеркі Vivienne Westwood.

У 2024 годзе Даша выйшла на подыум Miami Swim Week — значнага тыдня моды, дзе паказваюць калекцыі купальнікаў і адзення для адпачынку.

Цяпер 37‑гадовая беларуска кіруе двума бізнэсамі ў ЗША.

Перш за ўсё, яна стварыла аўтарскую калекцыю сукенак для амерыканскага брэнда Sky Dress Room. Даша прадае шаўковыя сукенкі рознай даўжыні — паводле сайта калекцыі, сукенкі пашытыя ў Беларусі з прэміяльных еўрапейскіх тканін. Каштуюць яны ад $100 да $150.

А яшчэ Март і яе муж трымаюць у Маямі кветкавую краму. Букет з 25 руж каштуе ў краме $139, і гэта адна з самых танных опцый. Напрыклад, букет рамонкаў абыдзецца $220.

Калі хочацца сапраўды ўразіць, у краме прапануюць велізарны кошык са свежымі кветкамі — ружамі, цюльпанамі, півонямі і гартэнзіямі. Каштуе такі $2480.

Аляксандр Барадуля рэкламуе сямейныя букеты і ў сябе ў інстаграме.

Хакеіст Аляксандр Барадуля рэкламуе свае букеты ў сябе ў інстаграме. Скрыншот з рылза палепшаны з дапамогай ШІ

Даша зарабляе і на сваім блогу, што ні дзіўна, бо ў яе на сёння 2,5 мільёна падпісчыкаў. Дзяўчына рэгулярна публікуе рэкламу — напрыклад, яна рэкламавала вытворцу спартовых дадаткаў і розныя брэнды бялізны.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары12

  • Грэгаж Ажоронскі
    07.09.2026
    А чаму не пішыце, што яна падтрымала Полк Каліноўскага?
  • Ачу Лабай
    07.09.2026
    Дзякуй ЕГУ за падрыхтоўку кадраў для Новай Беларусі!
  • Павал
    07.09.2026
    Сакавітая наша Даша Сакавік ))

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць