Здароўе

Два ўколы — і канец хваробы Альцгеймера? У мышэй гэта спрацавала

Адна з галоўных праблем у лячэнні хваробы Альцгеймера ў тым, што медыцына пакуль не ўмее вяртаць ужо страчаныя нервовыя клеткі. Нават самыя сучасныя метады найперш спрабуюць запаволіць разбурэнне мозгу. Амерыканскія даследчыкі сцвярджаюць, што знайшлі прынцыпова іншы падыход: не толькі абараняць ацалелыя нейроны, але і прымусіць мозг ствараць новыя. Пакуль гэта ўдалося толькі на мышах, але аўтары кажуць пра навуковы прарыў.

Healthy brain and advanced Alzheimer’s brain
Здаровы мозг (злева) і мозг чалавека з позняй стадыяй хваробы Альцгеймера. Фота: mediologiest.com

Пры хваробе Альцгеймера чалавек паступова страчвае нейроны і сувязі паміж імі. Адсюль — пагаршэнне памяці, мыслення і здольнасці выконваць звычайныя паўсядзённыя справы. Аднавіць ужо загінулыя клеткі надзвычай складана. Дарослы мозг мае вельмі абмежаваныя магчымасці для ўтварэння новых нейронаў, таму большасць існых падыходаў да лячэння скіраваная на тое, каб як мага даўжэй захаваць тое, што яшчэ працуе.

Як піша National Geographic Polska, каманда даследчыкаў з Універсітэта Паўднёвай Караліны паспрабавала пайсці іншым шляхам. У эксперыменце на мышах навукоўцы ўздзейнічалі не непасрэдна на нейроны, а на астрацыты, якія звычайна выконваюць дапаможныя функцыі: падтрымліваюць працу нервовых клетак і ўдзельнічаюць у рэгуляванні асяроддзя вакол іх. Але даследчыкаў зацікавіла іх патэнцыйная здольнасць ператварацца ў нейроны.

Астрацыты цікавыя тым, што падчас эмбрыянальнага развіцця могуць самі ператварацца ў нейроны. Аднак у дарослым арганізме гэтая здольнасць блакуецца. Адным з ключавых фактараў, які перашкаджае такому пераўтварэнню, лічыцца бялок PTBP1.

Каманда амерыканскіх навукоўцаў змагла прымусіць хворы мозг ствараць новыя нейроны, разблакаваўшы здольнасць астрацытаў ператварацца ў нервовыя клеткі. Для гэтага даследчыкі распрацавалі ін'екцыйны нанагель Nano-ERASER, які знішчае бялок PTBP1.

Мышы зноў пачалі будаваць гнёзды

Метад выпрабавалі на мышах з мадэллю хваробы Альцгеймера і выяўленымі кагнітыўнымі парушэннямі.

Адзін з паказальных сімптомаў у такіх жывёл — страта здольнасці нармальна будаваць гнёзды. Для мышэй гэта звычайныя паводзіны, таму іх парушэнне даследчыкі выкарыстоўваюць як адзін з паказчыкаў змянення функцый мозгу.

Ужо пасля адной ін’екцыі даследчыкі заўважылі змены ў паводзінах жывёл, а пасля двух ін’екцый эфект стаў яшчэ больш выразным. На працягу некалькіх тыдняў мышы зноў пачалі будаваць гнёзды і значна лепш праходзілі водны лабірынт, з дапамогай якога правяраюць прасторавую памяць у грызуноў.

Змены выявілі і пры даследаванні мозгу. Паводле аўтараў працы, пасля тэрапіі зменшыўся запаленчы працэс і колькасць паталагічных бялковых адкладаў, а шчыльнасць здаровых нейронаў павялічылася.

Даследчыкі звязваюць паляпшэнне з тым, што пасля ўздзеяння на PTBP1 частка астрацытаў набыла ўласцівасці нейронаў і ўключылася ў нервовыя сеткі. Калі гэты механізм сапраўды працуе так, як мяркуюць аўтары, гаворка ідзе аб прынцыпова важнай магчымасці: не толькі спыняць гібель клетак мозгу, але і спрабаваць кампенсаваць ужо нанесеную шкоду.

Нягледзячы на шматабяцальныя вынікі, да эксперыменту варта ставіцца асцярожна. Раней паведамлялася, што зніжэнне ўзроўню PTBP1 можа прымусіць астрацыты ператварацца ў нейроны і нават палепшыць стан мышэй з мадэллю хваробы Паркінсона. Аднак паўтарыць гэтыя вынікі ўдавалася не заўсёды.

Новае даследаванне зноў дае абнадзейлівыя вынікі, але пакуль няма гарантыі, што метад спрацуе ў людзей. Спачатку навукоўцы плануюць праверыць яго доўгатэрміновы эфект і выпрабаваць на прыматах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе37

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць