Базу адпачынку з глэмпінгам у Чэрвеньскім раёне прадаюць амаль за мільён даляраў
Базу адпачынку «Сям’я» за 65 кіламетраў ад Мінска выставілі на продаж за 2,6 мільёна рублёў, што складае каля 850 тысяч даляраў, піша выданне Office Life.

Фота: «ІПМ-Таргі»
Аб’ява з’явілася на пляцоўцы «ІПМ-Таргі». База размешчаная ў вёсцы Ведрыца Чэрвеньскага раёна і пазіцыянуецца як гатовы бізнэс-праект.
У лот уваходзяць пяць будынкаў агульнай плошчай 920,6 квадратнага метра і зямельны надзел плошчай каля 7 гектараў. Прыкладна 3 гектары тэрыторыі займае лес.
На базе ёсць тры аднапавярховыя карпусы, двухпавярховы дом адпачынку і пост аховы. Адзін з карпусоў ужо цалкам гатовы і прымае гасцей. Акрамя таго, на тэрыторыі ўсталяваныя чатыры глэмпінг-купалы.
Яшчэ адна перавага аб’екта — пляж даўжынёй каля 100 метраў на беразе ракі Карпілаўкі.
Каментары