На 326‑м кіламетры аўтадарогі М-1 «Брэст — Мінск — мяжа Расіі» пад Дзяржынскам адбылося ДТЗ. Мяркуючы па першым фота перакулілася фура.
Рух у бок Брэста перакрыты. На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ.

Дзяржаўтаінспекцыя просіць кіроўцаў улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні маршруту і загадзя разлічваць час паездкі.

Каментары