Уладзімір Арлоў выдаў у Польшчы культавую кнігу «Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя», якая ўпершыню была напісана ў 2003 годзе і зазнала некалькі перавыданняў, піша bellit.info.

Аформленая мастаком Змітром Герасімовічам кніга апавядае гісторыю беларускага народу ад старажытных часоў да 1919 года.
«Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, гэтая кніга ўводзіць у свет нашай мінуўшчыны. Гэта не сухая акадэмічная праца: на яе старонках вы сустрэнецеся з выдатнымі гістарычнымі асобамі, даведаецеся пра жыццё і побыт, вайсковыя перамогі і культурныя дасягненні беларусаў у розныя эпохі, — гаворыцца ў анатацыі. — У выданні змешчаныя блізу дзвюх тысяч ілюстрацый, у тым ліку ўнікальныя летапісныя мініяцюры, сярэднявечныя гравюры, рэдкія фотаздымкі. Гісторыя нашай краіны разглядаецца як частка агульнаеўрапейскай цывілізацыі»,— гаворыцца ў анатацыі.
Кнігу можна будзе набыць на розных беларускіх кніжных падзеях, а проста цяпер замовіць праз сайт Gutenbergpublisher.eu.
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
Каментары
Первые издания выглядели презентабельнее!