Вайна33

Кіеў рыхтуе запасы прадуктаў і вады на выпадак надзвычайных сітуацый

Удар па складзе харчавання пад Кіевам, фота agroportal.ua

У сталіцы Украіны ствараюць запасы прадуктаў і пітной вады на выпадак працяглых адключэнняў электраэнергіі і іншых надзвычайных сітуацый, паведамляе РБК-Украіна.

У першую чаргу горад рыхтуецца аказваць дапамогу малазабяспечаным кіяўлянам і людзям, якія апынуліся ў складаных жыццёвых абставінах, паведаміў намеснік кіраўніка Кіеўскай гарадской адміністрацыі па пытаннях ажыццяўлення самакіравальных паўнамоцтваў Алег Куяўскі. 

Таксама гэтыя запасы можна будзе выкарыстоўваць:

— у пунктах нязломнасці — падчас працяглых адключэнняў электраэнергіі;

— для дапамогі пацярпелым у выніку надзвычайных сітуацый;

— для забеспячэння работнікаў, задзейнічаных у аварыйна-выратавальных і іншых неадкладных работах.

28 жніўня міністр аграрнай палітыкі Тарас Высоцкі заявіў, што Расія знішчыла 90 працэнтаў складоў гандлёвых сетак ва Украіне.

«Каля 90% ужо знішчана. Але разам з тым гэта не азначае, што ўкраінцы застануцца без прадуктаў харчавання. Пагрозы голаду няма», — сказаў тады міністр. 

Каментары3

  • Нарэшце рэальныя справы для насельніцтва
    07.09.2026
    Нарэшце заняліся справай.
    Яшчэ з каналізацыяй трэба падрыхтаваць меры. На выпадак, калі расейцы знішчаць каналізацыю.
    Я не жартую. Пакуль няма маразоў трэба выкапаць туалеты ва дварах.
  • Не жартую
    07.09.2026
    А чаго не дапаможаш? Вказівкі раздаеш што каму як рабіць. Можа і табе прыйдзецца хадзіць на вуліцу. Лучазарны лукашэначка не прыкрываць вечна.
  • Снабженец
    07.09.2026
    Могу организовать беларускай тушенки и сгущенки пару вагонов.
    Макароны опять же пусть берут.
    Цемент для бункеров.

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС13

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

З самаробным чоўнам, гусямі і зёлкамі замест лекаў. Як жыве сапраўдны палескі рабінзон4

У Ізраілі пры дапамозе сакрэтнай агенткі выкрылі сетку, якая ўцягвала беларусак у прастытуцыю3

У Польшчы беларуска на квадрацыкле сарвалася з абрыву ў Віслу4

Беларускія футбольныя каманды збіраюцца гуляць у чэмпіянаце Расіі7

Прапускную здольнасць «Каменнага Лога» павялічаць у тры разы5

«Вашы пашпарты, банкаўскія карткі, браніраванні — у нашых руках». Хакеры ўзламалі сайт папулярнага тураператара Tez Tour10

У мінскім трамваі сварка двух мужчын скончылася панажоўшчынай2

На фасадзе Ватыканскай бібліятэкі з'явілася гіганцкая хваля. Што гэта азначае?1

У Японіі колькасць людзей, старэйшых за 100 гадоў, упершыню перавысіла 100 тысяч4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС13

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць