У Расіі для Android зрабілі незвычайную клавіятуру— яна адразу паказвае тэрмін за каментар, што вы напісалі
На GitHub з’явілася эксперыментальная клавіятура «Саўдзельнік». Яна аналізуе набраны каментар або пошукавы запыт і папярэджвае, якая адказнасць за яго можа пагражаць паводле расійскага заканадаўства, піша «43».

Праграму распрацаваў карыстальнік пад нікам MShverdiakov. Паводле яго, клавіятура не мае доступу да інтэрнэту: мадэль Qwen працуе непасрэдна на смартфоне, а набраныя тэксты нікуды не перадаюцца.
Прыкладанне працуе на Android 9 і навейшых версіях. Праверка тэксту займае ад некалькіх секунд да паўхвіліны — у залежнасці ад магутнасці тэлефона.
Аўтар папярэджвае, што штучны інтэлект можа памыляцца: «Гэта не юрыдычная кансультацыя. Сапраўдны суд яшчэ смяшнейшы».
-
ШІ-генерацыю ў відэагульнях крытыкавалі, а цяпер захапляюцца. Злітая тэхналогія ад NVIDIA ператварае старыя гульні ў сапраўдны кінематограф
-
Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца
-
Назад да ручкі і забарона на смартфоны: універсітэты вымушаныя змяняць фармат заняткаў і кантрольных, інакш ШІ не дае ні вучыць, ні праверыць
Каментары
Унутры цікава пачытаць прыклады забароненых тэкстаў. Акрамя класіфікацыі па артыкулах КК, адзначае яшчэ "замежных агентаў" і "забароненыя ў РФ арганізацыі" (спецыфіка РФ).
Жарты жартамі, а ў перспектыве можна чакаць такую Яндекс-(Сбер-,MAX-)клавіятуру, якая будзе ўсталявацца перад продажам тэлефона ў РФ.