Свет33

Макрон просіць кіраўніка Еўракамісіі забараніць сацсеткі дзецям да 15 гадоў

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон звярнуўся да старшыні Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен з просьбай падрыхтаваць «еўрапейскі заканадаўчы акт», які забараняў бы дзецям ва ўзросце да 15 гадоў карыстацца сацыяльнымі сеткамі, піша DW.

Фота: Geert Vanden Wijngaert / AP

Канстытуцыйны савет Францыі 14 жніўня заблакаваў адпаведны нацыянальны закон. Вышэйшы орган канстытуцыйнага кантролю ў Францыі растлумачыў сваю пазіцыю тым, што гэтае палажэнне парушае свабоду выказвання меркаванняў.

Макрон, які павінен пакінуць пасаду пасля выбараў у красавіку 2027 года, заявіў, што спадзяецца ў бліжэйшыя месяцы «знайсці шлях наперад» з дапамогай «перагледжанага заканадаўчага акта» на нацыянальным узроўні, які будзе «адпавядаць заканадаўству ЕС і Канстытуцыі».

У лісце да фон дэр Ляен палітык заявіў, што «цяпер вельмі важна пайсці далей і гарманізаваць гэтае палажэнне з дапамогай новага еўрапейскага дакумента».

Як адзначала агенцтва Reuters, рашэнне Канстытуцыйнага савета Францыі стала ўдарам для кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт даручыў прэм’ер-міністру Себасцьену Лекарню падрыхтаваць новы, «юрыдычна бездакорны» праект закона.

Законапраект з’явіўся пасля таго, як французскі орган нагляду ў сферы аховы здароўя ў справаздачы ад снежня 2025 года папярэдзіў пра шкоднае ўздзеянне на дзяцей такіх платформаў, як TikTok, Instagram і Snapchat. Сярод патэнцыйных рызык называліся зніжэнне самаацэнкі, а таксама магчымае павелічэнне выпадкаў самапашкоджання, самагубстваў і ўжывання наркотыкаў.

Паводле статыстыкі, кожны другі падлетак праводзіць са смартфонам ад дзвюх да пяці гадзін у дзень, а 58% выкарыстоўваюць тэлефоны для доступу да сацыяльных сетак.

Ініцыятыва па забароне набрала абароты пасля таго, як Эмануэль Макрон зрабіў яе адным з ключавых пунктаў унутранай павесткі ў апошні год свайго знаходжання на пасадзе.

У снежні 2025 года асобам ва ўзросце да 16 гадоў заблакавалі доступ да большасці сацыяльных сетак у Аўстраліі.

Каментары3

  • Satan
    08.09.2026
    15 гадоў... матка боска, старыя бздуны! Яны думаюць, што свет як 30 год таму. Зараз у 15 гадоў дзеці мільянерамі робяцца. Стартапы робяць, тэхналогіі вывучаюць, а бздуны - жэстачайша запрэціць! Так, у сеціве дахалеры небяспек. Дык, рабіце ў школе адмысловыя заняткі, вучыце дзецяй, калі іх радакі тупыя.
    Я вось нават не ўяляю, што дачка праз два гады будзе рабіць. Сацсеткі? Ой, ды з малецтва) зараз у іх якіясь чаты там свае, але гледзячы па пытанням, якія яна мне задае... ня хлопчыкаў яны там абмяркоўваюць. Псыхалегія, эканоміка, палітыка... толькі гадзіну таму сам навіну чытаў, а ўжо ад дачкі ўдакладняючыя спрэчныя пытанні.
    Крч, нічога забараняць не збіраюся. І заўседы дапамагу любую забарону абыйсці
  • Satan
    08.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Satan
    08.09.2026
    Чорны гумар не прайшоў) а ж яшчэ пра голавы і бензапілы хацеў напісаць... але вырашаў, што будзе занадта))

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць