Здарэнні

Эксперты ўстанавілі прычыну смерці трох чалавек, чые трупы былі выяўленыя ў Быхаве

Здарэнне адбылося 6 жніўня.

Увечары ў РАУС паступіла паведамленне ад мясцовай жыхаркі пра тое, што яе суседзі не выходзяць на сувязь, а з кватэры даносіцца непрыемны пах. Супрацоўнікі міліцыі, што прыбылі на месца здарэння, знайшлі ў доме трох памерлых.

Для ідэнтыфікацыі судовыя эксперты правялі дактыласкапічнае даследаванне. Па выніках праверкі адбіткаў пальцаў у дактылатэцы ДКСЭ былі ўстаноўленыя асобы памерлых — гэта 62– і 59‑гадовыя мужчыны і 58‑гадовая жанчына. Грамадзяне злоўжывалі спіртнымі напоямі, вялі асацыяльны лад жыцця, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз. 

Згодна з заключэннямі эксперта, смерць наступіла ў выніку вострага атручвання этыленгліколем. Гэта пацвярджалася наяўнасцю рэчыва ў крыві, мачы, мышачнай тканцы і ўнутраных органах, а таксама шматлікімі крышталямі аксалатаў кальцыю ў прасветах нырачных каналаў. Атручванне адбылося ў выніку ўздзеяння этыленгліколю ў празмернай канцэнтрацыі незадоўга да наступлення смерці.

Таксама было даследавана змесціва канфіскаваных у доме бутэлек. У вадкасці адной з іх таксама выявілі этыленгліколь, які, дарэчы, шырока выкарыстоўваецца пры вытворчасці аўтамабільных тэхнічных вадкасцяў, такіх як антыфрыз і тасол.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё26

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары23

Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам3

Вучоныя назвалі ўзрост, пасля якога мозг пачынае старэць значна хутчэй2

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё26

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць