Свет44

Асуджанага за генацыд Ратку Младзіча з размахам пахавалі ў Сербіі

У Сербіі з вайсковымі ўшанаваннямі пахавалі Ратку Младзіча — былога камандуючага арміяй Рэспублікі Сербскай, якога міжнародны суд у Гаазе прысудзіў да пажыццёвага зняволення за генацыд, ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці падчас вайны ў Босніі і Герцагавіне, піша Бі-бі-сі.

Фота: AP Photo

Тысячы прыхільнікаў Младзіча прайшлі маршам да могілак Топчыдэр у Бялградзе пасля паніхіды ў царкве. Многія прыехалі арганізавана з Рэспублікі Сербскай (частка Босніі і Герцагавіны) і розных гарадоў Сербіі. Для іх Младзіч быў не ваенным злачынцам, а «героем, які абараняў сербскі народ».

Цела Младзіча даставілі з Гаагі, дзе 84‑гадовы генерал памёр у турэмнай бальніцы. Пасля прыбыцця труну прынялі сербскія вайскоўцы і накрылі сцягамі Сербіі і Рэспублікі Сербскай. Па дарозе да медыцынскай акадэміі і пазней да царквы людзі сустракалі картэж з плакатамі ў падтрымку Младзіча, а некаторыя паліцыянты і вайскоўцы аддавалі яму вайсковае прывітанне.

На развітанні прысутнічалі высокапастаўленыя сербскія чыноўнікі, прадстаўнікі Рэспублікі Сербскай, сын прэзідэнта Сербіі, а таксама пасол Расіі. Пахавальную службу ўзначаліў патрыярх Сербскай праваслаўнай царквы Парфірый, Младзіч быў названы праваслаўным хрысціянінам і сербскім салдатам.

Ратка Младзіч, вядомы пад мянушкай «баснійскі мяснік», быў асуджаны за генацыд у Срэбраніцы, ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці. Ягоныя войскі былі датычныя да масавых забойстваў і этнічных чыстак, ахвярамі якіх сталі дзясяткі тысяч чалавек.

Пахаванне выклікала рэзкую крытыку з боку сем'яў ахвяр. Арганізацыя «Маці Срэбраніцы» заявіла, што ўшанаванне асуджанага за генацыд з'яўляецца ганьбай. Некаторыя амерыканскія палітыкі таксама заклікалі Сербію і Рэспубліку Сербскую не дапускаць афіцыйнага ўслаўлення Младзіча.

Па словах праваабаронцаў, такія ўрачыстасці не спрыяюць прымірэнню на Балканах, бо замест памяці пра ахвяр у цэнтры ўвагі зноў аказваецца ваенны злачынца. Яны лічаць, што гэта таксама сведчыць пра захаванне ў Сербіі палітыкі адмаўлення і змяншэння значнасці злачынстваў, за якія Младзіч быў асуджаны.

Каментары4

  • Вой
    07.09.2026
    Дзікуны...
  • Абы-што
    07.09.2026
    Трохі пажыўшы на гэтым свеце заўважыў выразнае падзяленне людзей у адносінах да каштоўнасцяў. У адных яны (каштоўнасці) агульныя - не рабі людзям тое, чаго сабе не жадаеш. Апошнім часам гэта пашыраецца на жывёл, расліны і наогул навакольнае асяроддзе. Іншыя заўсёды падзяляюць людзей на свой-чужы і ў залежнасці ад гэтага могуць рабіць страшныя рэчы. Тое самае і з асяроддзем - усё чужое знішчыць, сваімі помнікамі, назвамі, мовай, культурай ўсё запаланіць.
  • Янка
    08.09.2026
    Ніхто б не асудзіў сербаў за агульнахрысціянскую цырымонію развітання, незалежна ад таго, колькі б на яе прыйшло прыхільнікаў Младзіча. Але пахаванне з фактычна дзяржаўным ушанаваннем асуджанага міжнародным трыбуналам ААН злачынцы - гэта выразны сігнал Еўропе, што сербскі імперыялізм пасля распаду Югаславіі нікуды ня знік, і што Сербія - гэта Еўропа пакуль што толькі геаграфічна.

Цяпер чытаюць

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Іскандэры» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі11

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Іскандэры» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Усе навіны →
Усе навіны

Махляры напалохалі беларускую дзяўчынку вайсковымі дронамі

Джэнсэн Хуанг пакінуў пасаду генеральнага дырэктара Nvidia1

Пуцін прапанаваў правесці новую гуманітарную аперацыю паводле ўзору Алешак7

У ЗША бацька закапаў дзіця ў пераносцы для сабак. Але яно выжыла, правёўшы пад зямлёй суткі3

Маці, якая страціла дзвюх дачок у ДТЗ пад Оршай, асудзілі на тры гады зняволення. За яе просяць заступіцца1

Пуцін: Замежныя войскі ва Украіне будуць законнымі цэлямі для расійскіх вайскоўцаў8

Каго вышуквае міліцыя? Па 39% — палітычных і аліментшчыкаў. Рэшта — усе астатнія артыкулы ФОТАФАКТ

Ціханоўская пачала ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці з сустрэчы з Зяленскім6

Навагодняя шкатулка «Камунаркі» выклікала ажыятаж у сацсетках9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Іскандэры» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі11

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Іскандэры» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць