Грамадства1111

На былых могілках каля касцёла святога Роха ў Мінску сталі ўзводзіць яшчэ адзін будынак

Побач з касцёлам Святога Роха на Залатой Горцы ў Мінску ўзводзяць яшчэ адзін будынак. Гэта відаць на свежых фота, якія выданне Katolik.life заўважыла ў сацсетцы. Гэты ўчастак — былыя каталіцкія могілкі. Ён быў замацаваны за каталіцкай парафіяй, вернікі стварылі тут сквер.

У Мінску на каталіцкіх могілках пачалі ўзводзіць яшчэ адзін будынак

Пасля гэтую тэрыторыю ў каталікоў раптоўна забралі і пачалі тут у 2025 годзе маштабную будоўлю. Калі будынак быў ужо амаль узведзены, побач пачалося будаўніцтва яшчэ аднаго аб'екта — таксама сакрэтнага.

Ніякіх адкрытых звестак пра яго ў вольным доступе няма. У афіцыйнай дакументацыі будаўніцтва пазначанае як «Узвядзенне будынка шматфункцыянальнага па вул. Залатая Горка, 5 і 5а, у г. Мінску. 2‑я чарга будаўніцтва». Першыя звесткі пра яго з'явіліся на сэрвісах дзяржзакупак у жніўні 2026 года.

Пляцоўка для новага будынка на тэрыторыі сквера была расчышчаная ў той жа час, калі выкапалі катлаван пад першы будынак і паднялі парэшткі пахаваных на могілках.

Калі пра гэта стала вядома, вернікі прасілі, каб парэшткі перадалі супольнасці для перапахавання, а ў штотыднёвых парафіяльных аб'явах доўга значыўся малітоўны заклік: «Каб парэшткі нашых продкаў, пахаваных на Залатагорскіх могілках, не былі знішчаныя».

Але дагэтуль парафіянам не паведамлялі, ці былі перададзеныя парэшткі — ніякай інфармацыі пра перапахаванне вернікам не падавалі. А малітоўны заклік у апошнія месяцы больш не гучыць у парафіяльных аб'явах.

На публічнай кадастравай мапе Беларусі тэрыторыя, на якой вядзецца будаўніцтва, ніяк не пазначаная. Ёсць толькі адзін пляц, адведзены пад узвядзенне «будынка шматфункцыянальнага», але яго плошча складае толькі 0,007 га.

Паводле неафіцыйных звестак, прызначэнне гэтага аб'екта — установа адукацыі КДБ, новы корпус Акадэміі нацыянальнай бяспекі.

Каментары11

  • Менск
    07.09.2026
    Што зямлі не хапае пабудаваць у іншым мейсцы???!!!!
  • Час ідзе
    07.09.2026
    Прыйдзе час будзе знесена гэтая лукашыская забудова страшэнная.
  • У гісторыі
    07.09.2026
    Бес лукашенко Валет зрабіу́ больш шкоды чым бес машеров ( машэра)

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе14

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Усе навіны →
Усе навіны

Кальцавую лінію метро хутка пачнуць будаваць. Першы ўчастак звяжа «Парк Дружбы народаў» з Вяснянкай1

Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра28

Эдуарда Бабарыку не пераводзілі на турэмны рэжым, ён застаецца ў калоніі ў Горках

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца9

Народны артыст Анатоль Ярмоленка стаў бізнэс-партнёрам кашалька Лукашэнкі4

Прадаецца былая рэзідэнцыя Лукашэнкі пад Віцебскам2

Мужчына піў гарбату ля ракі, убачыў, што тоне жанчына, выратаваў яе і проста сышоў. Яго знайшлі і ўзнагародзілі7

«У нас няма канкурэнтаў». Беларуска расказала, як адкрыла папулярны барбершоп у райцэнтры3

Зяленскі заявіў, што расійскія ўдары пашкодзілі ўсе электрастанцыі ў краіне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе14

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць