У суботу ў цэнтры Мінска перакрыюць рух: з раніцы — часова, з вечара — цалкам
12 верасня ў Мінску будуць перакрываць рух з-за мерапрыемстваў каля Палаца спорту і ў Верхнім горадзе.

З 08:00 да 18:00 могуць часова абмежаваць праезд на ўздыме з вуліцы Максіма Багдановіча на праспект Пераможцаў і на спуску ў адваротны бок. Гэта будзе залежаць ад сітуацыі на дарогах. Грамадскі транспарт абмежаванні не закрануць.

А з 18:00 і да заканчэння мерапрыемстваў рух на гэтых участках, а таксама па праспекце Пераможцаў ад вуліцы Інтэрнацыянальнай да вуліцы Мельнікайце перакрыюць цалкам — для ўсіх відаў транспарту.

Акрамя таго, з 07:00 12 верасня на прыпыначным пункце «Палац спорту», які прымыкае да месца правядзення мерапрыемстваў, будзе забароненая пасадка і высадка пасажыраў.
Каментары