Грамадства1111

Дзяніс Кучынскі заявіў, што новы палітычны сезон можа быць вырашальным

Дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай расказаў, чаго чакаць ад новага палітычнага сезону. Па яго словах, ён можа стаць вырашальным.

«Спадзяемся, што верасень, новы палітычны сезон, ён пачнецца з добрых навін па вызваленні нашых беларускіх герояў і гераінь. Тут велізарную працу правяла амерыканская адміністрацыя, з якой мы разам працуем, і мы будзем працягваць тую працу да моманту, як не будзе вызвалены кожны і кожная з нашых герояў і гераінь. Таксама будзем дбаць пра тое, як дапамагчы вызваленым палітзняволеным. Спадзяемся, што ў новым палітычным сезоне зможам павялічыць Міжнародны гуманітарны фонд, які дапамагае беларускім палітвязням», — расказаў Дзяніс Кучынскі ў відэа.

Ён зазначыў, што ў верасні ў Нью-Ёрку традыцыйна пройдзе Генасамблея ААН.

Па яго словах, Святлана Ціханоўская будзе прысутнічаць на адной пляцоўцы з прэзідэнтам Трампам і прэзідэнтам Зяленскім.

«Унікальная магчымасць пагаварыць з сусветнымі лідарамі ў кулуарах і вярнуць Беларусь таксама ў парадак дня. Ну і зразумела, што новы палітычны звон для нас будзе ісці пад сцягам Украіны, і мы дасягнулі вялікіх поспехаў з украінскімі ўладамі і, зразумела, працягнем гэтае супрацоўніцтва. І тут вельмі важнае, канечне, тое, што лёс Беларусі таксама залежыць ад лёсу Украіны», — кажа Кучынскі.

Будзе працягвацца праца па дапамозе беларусам як унутры краіны, гэтак і за мяжой, з беларусамі ў Польшчы, у Літве, у іншых краінах, з легалізацыяй, з банкаўскімі рахункамі, з дазволамі на жыхарства.

«Таму праца працягваецца, праца ідзе. Гэта будзе вельмі важны палітычны сезон. І я думаю, што ён можа стаць сапраўды вырашальным як для Беларусі, гэтак і для Украіны», — падсумаваў дыпламатычны дарадца.

Каментары11

  • Чарка на пасашок
    07.09.2026
    Апошні сезон для нашай Прэзідэнткі і яе дарадцаў. Вельмі сумна развітвацца з роднымі!
  • Янка Збеглы
    07.09.2026
    "Спадзяемся", "Спадзяемся", "праца працягваецца, праца ідзе", "можа стаць".

    Вельмі ўпэўнена ды слушна ўсё кажа дарадца!
  • імя
    07.09.2026
    У адных выжыванне, у іншых - палітычны "сезон". Нешта гульнявое, несур' ёзнае. Рэзанула. Так, зайздрошчу " лёгкасці быцця".

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць