У Мінску з 7 да 9 верасня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычную акцыю «Стоп-паркоўка». Інспектары сочаць за тым, як кіроўцы выконваюць правілы прыпынку і стаянкі.

Здымак ілюстрацыйны
Асаблівую ўвагу надаюць аўтамабілям, пакінутым з парушэннем патрабаванняў ПДР. Рэйды праводзяцца, у тым ліку, для кантролю за паркоўкай на месцах, прызначаных для людзей з інваліднасцю.
Калі аўтамабіль стаіць з парушэннем правіл або стварае рэальную перашкоду для руху, да кіроўцы могуць прымяніць прадугледжаныя законам меры. У тым ліку машыну могуць прымусова эвакуяваць на стаянку пад аховай.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што перад тым, як пакінуць аўтамабіль, варта пераканацца, што выбранае месца адпавядае Правілам дарожнага руху.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары