Культура

Спектаклі пра жыццё ў Беларусі пасля 2020 года, мацярынства і ўцекачоў — што яшчэ чакае гледачоў на міжнародным тэатральным фестывалі ў Познані?

11 верасня ў Познані стартуе міжнародны тэатральны фестываль «Другая спроба» («Druga Próba. Teatr ponad granicami»), на якім пакажуць пастаноўкі творцаў з Беларусі, Украіны і Польшчы.

Сярод важных анонсаў — пастаноўка рэжысёркі Наталлі Ляванавай «Пчала ў горле» па п’есе ананімнай аўтаркі знутры краіны, якая шчыра раскрывае тэму жыцця ў Беларусі пасля 2020 года.

Пастаноўка «Уцекачы 1915» з удзелам беларускіх акцёраў Андрэя і Дар’і Новікаў і Аляксея Сапрыкіна.

Гледачы таксама змогуць убачыць манадраму «LUBA» у рэжысуры Марыі Бруні, якая закранае складаную тэму мацярынства і маральнай адказнасці; харэаграфічны спектакль «Tsundoku» Вольгі Кебас, засяроджаны на ўнутраных маналогах сучаснай жанчыны.

Асобнае месца ў афішы займаюць перфарматыўныя чытанні п’ес сучасных аўтарак, якія пройдуць 18 і 19 верасня ў Бібліятэцы імя Рачыньскіх. Беларускіх творцаў тут рэпрэзентуюць драматургіня Жэня Давідзенка і рэжысёрка Юлія Шаўчук з іх пастаноўкай «Як пазбавіцца сораму».

Гледачы таксама змогуць пабачыць пастаноўку «Бежанцы 1915» беларускага рэжысёра і акцёра Андрэя Новіка. З цікавостак спектакля — яго шматмоўе. Са сцэны прагучыць як польская, беларуская, руская мовы, так і падляшскі дыялект.

Дадаткова ў межах фестывалю пройдзе дыскусія «Тэатр як адлюстраванне грамадска-палітычных працэсаў: Беларусь, Украіна, Польшча».

Адукацыйны складнік пашыраны і за кошт інтэнсіўных трохдзённых лабараторных прац у рамках тэатра-дакумента, дзе сумесныя міжнародныя групы будуць працаваць над асабістымі біяграфіямі.

Афіша да спектакля «Пчала ў горле» ў рэжысуры Наталлі Леванавай. Фота: сацсеткі Barak kultury.

Гісторыя фестывалю «Другая спроба» пачалася як натуральны адказ нa хвалі вымушанай эміграцыі творцаў, якія пакінулі свой дом пасля драматычных падзей 2020 года ў Беларусі і пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе. Многія прафесійныя акцёры, рэжысёры і драматургі, апынуўшыся ў чужой краіне без ведання мовы і прафесійных сувязей, сутыкнуліся з феноменам «прафесійнай нябачнасці», калі прызнаныя майстры сцэны і людзі культуры былі вымушаныя працаваць на будоўлях або складах адзення.

Сімвалічная назва «Другая спроба» стала для іх рэальным шанцам вярнуцца ў прафесійны тэатр, аднавіць страчаную суб'ектнасць і зноў атрымаць голас у публічнай прасторы. 

Больш інфармацыі пра фестываль і яго праграма — па спасылцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я яб*н, таму і пайшоў». Малады беларус кінуў цяжарную жонку і паехаў на вайну, пасля здрадзіў ёй дый загінуў13

«Я яб*н, таму і пайшоў». Малады беларус кінуў цяжарную жонку і паехаў на вайну, пасля здрадзіў ёй дый загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пачалі шыць зімовую вопратку для цялят1

Вілейскі хлебазавод стаў выпускаць торты для будучых бацькоў

Трамп апублікаваў карту, на якой у склад ЗША уключаныя ўся Паўночная і Цэнтральная Амерыка, а таксама Ісландыя12

Сябар Пачобута: Пасля тыдня ў Беларусі Андрэй паедзе ў Амерыку7

Да вёскі пад Гроднам прыбілася знясіленае казуляня. У заапарку паказалі, што з ім цяпер ВІДЭА1

Расійскі дрон ударыў па будынку тэлеканала «Мы — Украіна» ў Кіеве падчас жывога эфіру1

Тэнісны корт, пляж і аранжарэя. Як пад Нясвіжам збіраюцца перарабіць старажытны парк сядзібы Рдултоўскіх1

Лукашэнка сустрэўся з расійскім бізнэсменам Патаніным2

Адкуль махляры даведваюцца імёны, нумары і нават месцы працы беларусаў?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я яб*н, таму і пайшоў». Малады беларус кінуў цяжарную жонку і паехаў на вайну, пасля здрадзіў ёй дый загінуў13

«Я яб*н, таму і пайшоў». Малады беларус кінуў цяжарную жонку і паехаў на вайну, пасля здрадзіў ёй дый загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць