Грамадства77

Літоўскі палітык прапанаваў забараніць аўтобусныя рэйсы ў Беларусь

Пасля таго як Латвія абвясціла пра планы з наступнага года забараніць аўтобусныя рэйсы ў Беларусь і Расію, дэпутат Сейма Арвідас Анушаўскас заклікаў урад Літвы далучыцца да ініцыятывы суседняй краіны, піша Delfi.lt.

Аўтавакзал у Вільні

Арвідас Анушаўскас звярнуўся да прэм'ер-міністра Міндаўгаса Сінкявічуса і міністра камунікацый і транспарту Юраса Тамінскаса з прапановай не працягваць дазволаў і пачаць кансультацыі з Латвіяй і Эстоніяй наконт сумеснага рашэння.

«Пакуль Латвія плануе спыніць аўтобуснае злучэнне з агрэсарам — Расіяй — і Беларуссю, якая ёй дапамагае, Літва застаецца адным з галоўных транзітных калідораў пасажырапатоку ў гэтыя дзяржавы. З аднаго боку, дзяржава ўзмацняе ахову ўсходняй мяжы, інвестуе ў абарону і папярэджвае пра пагрозы, якія паходзяць ад беларускага рэжыму. З другога боку, з Вільні па-ранейшаму ажыццяўляецца інтэнсіўны аўтобусны рух у гарады Беларусі», — заявіў палітык.

«Мы заклікаем урад Літвы далучыцца да ініцыятывы Латвіі, не працягваць дазволы на маршруты ў Расію і Беларусь і спыніць транзітныя маршруты, паколькі Літва не павінна станавіцца краінай, праз якую абыходзяцца абмежаванні Латвіі або іншых дзяржаў ЕС», — заявіў Арвідас Анушаўскас у сваім звароце.

Цяпер дзейнічаюць 29 дазволаў на рэгулярныя пасажырскія перавозкі паміж Літвой і Расіяй і Беларуссю або транзітам праз Літву. 

Каментары7

  • Згода
    08.09.2026
    Няхай тады і аэрапорт зачыняе.
  • Вандроўнік
    08.09.2026
    Калі мы вернемся дадому, гэтаму дэпутату і астатнім яго сябрам таксама забараніць уезд у Беларусь.
  • Янка
    08.09.2026
    "Мы заклікаем урад Літвы далучыцца да ініцыятывы Латвіі, не працягваць дазволы на маршруты ў Расію і Беларусь і спыніць транзітныя маршруты, паколькі Літва не павінна станавіцца краінай, праз якую абыходзяцца абмежаванні Латвіі або іншых дзяржаў ЕС"
    Папулізм у стылі Кашчунаса. Бо понас Анушаўскас не знайшоў нічога, каб патлумачыць, якім чынам праз захаванне рэгулярнага аўтобуснага руху з Беларуссю (як і з Расеяй) нібыта "абыходзяцца абмежаванні Латвіі або іншых дзяржаў ЕС"

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць