Грамадства3939

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Гісторыя з недакуркам стала шырока вядомая, бо малады музыкант-беларус зрабіў заўвагу мужчыну, што той смеціць, а ў адказ атрымаў мацерныя абразы. 

Міліцыя вылічыла расіяніна, які кінуў недакурак, па відэа. 

Малады чалавек ішоў па Нямізе, адной з цэнтральных вуліц Мінска з маці. Ён кінуў недакурак якраз туды, дзе камунальшчыкі толькі што прыбралі. Беларус зрабіў яму заўвагу — у адказ пачуў агрэсію і расейскія мацюкі.

5 ліпеня прэсавая служба мінскай міліцыі паведаміла, што ў выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў ахоўнікі парадку вызначылі асобу гэтага госця сталіцы і затрымалі яго. Ім аказаўся 18‑гадовы расіянін. Як патлумачыў праваахоўнікам хлопец, яны з маці прыехалі да сваякоў у Мінск і гулялі.

На маладога чалавека склалі адміністрацыйныя пратаколы — суд разгледзіць яго справу ў панядзелак 6 ліпеня.

Ідэнтыфікацыя людзей цяпер магчымая, таму што горад накрыты шчыльнай сістэмай відэаназірання з ідэнтыфікацыяй твараў.

Каментары39

  • Дыктатуру - у Яўропу!
    05.07.2026
    У Летуве ўжо трэці год шукаюць падпальшчыкаў і размалёўшчыкаў беларускіх установаў у Вільні!
  • s
    05.07.2026
    Турыст думаў, што чалавек, зрабіўшы яму заўвагу, таксама рускі- на адной мове нават гаварыў.
    Таму ён і адчуваў сябе, як дома.
    Каб мінчук карыстаўся беларускай мовай, маглоб усё быць інакш.
  • Док
    05.07.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца4

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі зграя сабак напала на жанчыну. Цяпер яна праходзіць курс прышчэпак ад шаленства1

У Германіі знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з 20 кастрычніка

Марка Рубіа можа пайсці ў адстаўку, каб рыхтавацца да прэзідэнцкай кампаніі5

«Нават калі на чэрапе будзе напісана «Вітаўт», мы не паверым». У Вільні пачынаюць свідраваць сцяну катэдры ў пошуках магілы вялікага князя9

У Еўропе сёння не менш за 27 авіярэйсаў атрымалі паведамленні пра мінаванне1

Меланія Трамп напісала лісты Пуціну і Зяленскаму3

Ціханоўскі заявіў, што цяпер у кожным стрыме будзе ўключаць відэа з Мелказёравым па некалькі разоў46

Прыхільны Трампу прэзідэнт Парагвая пайшоў у адстаўку пасля краху аднаго з мясцовых банкаў1

Дэлегацыя Магілёўскай вобласці брала ўдзел у адкрыцці помніка «героям СВА» на Смаленшчыне10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца4

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць