Грамадства5454

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак

Канфлікт у цэнтры Мінска з-за кінутага на тратуар недакурка, які перарос у абразы, абмяркоўваюць у тыктоку. Малады музыкант Леў Беларусаў зрабіў заўвагу мужчыну, што той смеціць, а ў адказ атрымаў агрэсію і абразы. 

Мужчына, які кінуў недакурак у цэнтры Мінска, і яго спадарожніца. Скрыншот відэа

Здарэнне, якое зафіксаваў на відэа малады беларускі выканаўца Леў Беларусаў, адбылося на пешаходным пераходзе на Нямізе.

Як расказвае хлопец, мужчына, якога ён апісаў як «нярускага», спачатку стрэс попел ад цыгарэты яму на абутак, а потым выкінуў недакурак проста на тратуар, які літаральна хвіліны таму прыбраў дворнік.

@levbelorusov

Давайте ценить труд тех кто делает наш город чище

♬ оригинальный звук - ТГК:Лев Белорусов

Спачатку ветлівая заўвага Льва: «Браце, ты ў нас у Беларусі. Паднімі, калі ласка, у нас так не прынята», — выклікала імгненную і агрэсіўную рэакцыю.

Спадарожніца мужчыны, жанчына старэйшага веку, адразу ж агрызнулася: «Колькі іх валяецца, бычкоў, блін!». Яе аргументам стала тое, што смецяць усе. Леў Беларусаў парыраваў: «Дык падымі і выкіні!».

Спадарожніца мужчыны спрабавала згладзіць канфлікт як умела. Скрыншот відэа

Калі хлопец гучна запатрабаваў, каб яна падняла і выкінула недакурак, у канфлікт уключыўся сам мужчына, які адказаў абразай: «Я тваю маму я*аў». Жанчына спрабавала адвесці свайго агрэсіўнага спадарожніка, каб ён не нарабіў яшчэ большай бяды.

Асобу мужчыны з высокай ступенню імавернасці ўдалося ідэнтыфікаваць як ураджэнца Алтайскага края Расійскай Федэрацыі.

«Не дамо загадзіць нашу Беларусь»

Ролік у TikTok набраў тысячы каментароў, пераважная большасць якіх была ў падтрымку аўтара. Карыстальнікі дзякавалі хлопцу за грамадзянскую пазіцыю і абураліся паводзінамі госця сталіцы.

«Малайчына!!! Нельга такое ігнараваць!», «Хлопец, ты супер, не дамо загадзіць нашу Беларусь», «Калі ў нас такая моладзь, то я спакойная за сваю старасць», «Ключавыя словы: «У нас так не прынята», — пішуць у каментарах.

Многія адзначылі, што падобная манера паводзін з боку прыезджых становіцца ўсё больш заўважнай. «У нас у краме яшчэ горш, іх столькі развялося, асабліва ў Бараўлянах, абразы ад кожнага», — дзеліцца адна з карыстальніц.

Сам аўтар відэа, Леў Беларусаў, у каментарах заклікаў: «Давайце цаніць працу тых, хто робіць наш горад чысцейшым».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары54

  • Лол
    04.07.2026
    «Идет мужик, не русский…»
    Дык усё ў парадку, мужык та не рускій, вось рускій мужык так бы не зрабіў…
  • Бубубу
    04.07.2026
    "К нам прыехаў, к нам прыехаў алтайскі барын дааарагой!"
    У прынцыпе, пачатак варты ўхвалы.
    Справа за малым - звольніцца з завода, які абслугоўвае маскальскае войска, не хадзіць на канцэрт маскальскай і мясцовай халуйскай папсы, паціху адмовіцца ад маскальскай мовы...
  • Питон
    04.07.2026
    ой да ладно.. как своми так возле подъездов бухать, плевать, матюгаться - можно.. саседи же.. а сдашь таких так будут мстить.. наболело

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай2

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды2

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай2

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць