Вайна55

Для паставак у Крым паліва расіяне выкарыстоўваюць цыстэрны для вады і малака

Як паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на ўкраінскіх вайскоўцаў, расійскі бок выкарыстоўвае новыя спосабы маскіроўкі паставак паліва ў Крым і ў прыфрантавыя раёны, каб ускладніць іх выяўленне ўкраінскімі беспілотнікамі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons

Сцвярджаецца, што для перавозкі паліва часам выкарыстоўваюцца аўтацыстэрны, аформленыя як машыны для перавозкі вады або малака. Па словах украінскіх вайскоўцаў, пасля ўдараў па такіх аўтамабілях высвятлялася, што ўнутры знаходзіліся бензін або дызельнае паліва.

Таксама, паводле гэтых звестак, паліва і іншыя грузы дастаўляюць невялікімі калонамі, якія суправаджаюцца ўзброенымі аўтамабілямі, выкарыстоўваюць менш загружаныя дарогі, а для транспартавання задзейнічаюць у тым ліку невялікія машыны, квадрацыклы і матацыклы.

Паліва і іншыя запасы захоўваюць у замаскаваных сховішчах, закінутых будынках і сельскагаспадарчых аб'ектах. Акрамя таго, некаторыя цывільныя аўтазаправачныя станцыі нібыта выкарыстоўваюцца для захоўвання запасаў паліва для вайскоўцаў.

Апошнія месяцы ўкраінскія сілы актыўна наносяць удары па лагістычных маршрутах на тэрыторыях, якія кантралюе Расія. Гэта прывяло да сур'ёзных цяжкасцяў з пастаўкамі паліва ў акупаваны Крым. Цяпер на частцы аўтазаправачных станцый Крыма дзейнічаюць абмежаванні на продаж паліва, а ў Севастопалі яго адпускаюць па QR-кодах. Таксама значна ўзраслі цэны на бензін.

Акрамя таго, украінскі бок сцвярджае, што Расія ўзмацняе выкарыстанне сродкаў радыёэлектроннай барацьбы для падаўлення сувязі Starlink, якой карыстаюцца ўкраінскія аператары беспілотнікаў. Паводле гэтых звестак, украінскія сілы таксама наносяць удары па такіх сістэмах.

Каментары5

  • зразумела
    08.07.2026
    Значыць застануцца і бяз малака, і бяз вады...
  • VW Passat
    08.07.2026
    А маглі бы і пассаты в3/в4 выкарыстоўваць, каб ніхто не здагадаўся
  • раз
    08.07.2026
    VW Passat, адкуль ім ведаць?

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць