Свет1010

У Расіі спецназ затрымаў агрэсіўнага крымінальніка, які напярэдадні спрабаваў заправіцца без чаргі і абражаў людзей

«Мне по*уй, колькі вы тут стаіце», — аргументаваў ён учора і заклікаў паліцэйскага страляць у яго. Сёння ён просіць прабачэння, але крымінальную справу ўжо завялі.

Скрын відэа: redirkutsk / telegram

Дэфіцыт бензіну ў Расіі прыводзіць да ўтварэння вялікіх чэргаў на аўтазапраўках. Пры гэтым, як звычайна ў такіх сітуацыях, знаходзяцца тыя, хто спрабуе праехаць без чаргі.

Адзін з такіх выпадкаў адбыўся на аўтазапраўцы ў пасёлку Усць-Ардынскі Іркуцкай вобласці Расіі. Адпаведнае відэа апублікаваў тэлеграм-канал «Красный Иркутск».

Адна з жанчын падышла да нахабніка і папрасіла прыбраць машыну. Пры гэтым яна папярэдзіла кіроўцу, што вядзе відэазапіс. Аднак уладальнік Audi Q7 замест таго, каб ад'ехаць, крыху рушыў наперад, відавочна спрабуючы напужаць жанчыну, якая стаяла проста перад капотам.

У гэты момант да машыны падышоў паліцэйскі, які праз адкрытае акно з боку пярэдняга пасажыра паспрабаваў высветліць, чаму мужчына спрабуе пад'ехаць да бензакалонкі без чаргі. У адказ ён пачуў толькі лаянку і знявагі.

— Не рызыкуйце, — спакойна адказаў яму паліцэйскі.

Жанчына, якая здымала ўсё на камеру, тым часам параіла выклікаць дадатковы нарад паліцыі.

Але гэта не дапамагло. Мужчына працягваў паводзіць сябе агрэсіўна.

— Я цябе знайду, — паабяцала жанчына.

— Не рызыкуйце, людзі, — звярнуўся паліцэйскі ўжо да яе.

У гэты момант буян выйшаў з машыны і накіраваўся ў бок паліцэйскага. Але перад ім стала жанчына.

— Лепш прыбяры тэлефон, а то я яго, на*уй, разаб'ю, — прыгразіў ён ёй, пасля чаго пайшоў проста на паліцэйскага, які ў гэты момант ужо дастаў з кабуры пісталет.

— Чаго ты ўчапіўся ў пісталет? — спытаў мужчына, але далей ісці не адважыўся і развярнуўся да сваёй машыны.

— Малады чалавек, вы разумееце, што парушаеце парадак? Мы па пяць гадзін тут стаім, — заўважыла жанчына з камерай.

— Мне по*уй, колькі вы тут стаіце, — адказаў парушальнік і зноўку пайшоў у наступ.

— Я вам усім *бальнікі паразбіваю на*уй, — працягваў ён пагражаць.

— Ты ў курсе, што гэта прадстаўнік улады? — пацікавілася жанчына, калі парушальнік зноў пайшоў на паліцэйскага.

— Што ты з тым пісталетам? Давай, страляй. Вось я! Пісталет, на*уй, узяў, *уесос, бл****, — працягваў наступаць мужчына, прымушаючы паліцэйскага адступаць.

Скрын відэа: redirkutsk / telegram

Аднак неўзабаве вярнуўся да сваёй машыны.

— Малады чалавек! Вы толькі што здзейснілі злачынства — знявагу прадстаўніка ўлады, — сказала яму жанчына.

— Ідзі ты н****, карова дзіравая, — адказаў мужчына, але ўсё ж ад'ехаў у канец чаргі.

На гэтым канфлікт не завяршыўся. Мужчына зноў падышоў да паліцэйскага на аўтазапраўцы і паспрабаваў выклікаць яго «на размову», патрабуючы растлумачыць, «на каго ён пісталет падняў». На дапамогу прадстаўніку ўлады падышоў іншы мужчына, а жанчына тым часам выклікала нарад паліцыі.

Пазней з'явілася новае відэа, на якім парушальнік, затрыманы спецназам, просіць прабачэння. Як паведаміла паліцыя, супраць 36‑гадовага «героя» распачалі крымінальную справу па артыкулах аб пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады і аб яго знявазе.

Паводле слоў самога мужчыны, раней ён ужо быў судзімы за крадзеж і знявагу прадстаўніка ўлады (артыкулы 158 і 319 Крымінальнага кодэкса Расіі). За рулём падчас інцыдэнту ён быў цвярозы.

Каментары10

  • Hans
    07.07.2026
    Хутка будзе пад Канстанцінаўкай
  • Янка
    07.07.2026
    На фронт паедзе. Кали вернецца жывым і непараненым - будзе героем
  • 2кот
    07.07.2026
    Скрепцы таких уважают.

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала16

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

Ксёндз касцёла ў Жупранах грунтоўна адказаў на прэтэнзіі пра рамонт у храме, дзе пахаваны Багушэвіч2

У Кітаі праз маштабныя паводкі з гадавальнікаў уцяклі сотні змей1

З сайта дзяржаўнай «Гомельскай праўды» прыбралі беларускую мову6

«Нам людзі патрэбныя, і пажадана з Узбекістана». Лукашэнка запрасіў узбекаў масава ехаць у Беларусь23

У Гродне насмерць засыпала зямлёй кіраўніка будаўнічай фірмы3

Кіраўнік МЗС Літвы: Палітыка ў дачыненні да Беларусі мяняцца не будзе, змены толькі ў фармулёўках4

Мінздароўя прыпыніла працу буйнога прыватнага медцэнтра «Лазар» у Баранавічах3

Цэны на малочнае ў свеце зніжаюцца3

У Магілёве зваршчык загінуў, захацеўшы спусціцца на грузавым ліфце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала16

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць