У анексаваным Крыме ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі рэгіянальнага характару
Расійскі кіраўнік анексаванага Крыма Сяргей Аксёнаў заявіў, што гэтае рашэнне прынята «перш за ўсё для ўпарадкавання пытанняў эканамічнага характару», піша Радыё Свабода.

Севастопаль, ілюстрацыйнае фота AP
Паводле яго слоў, рэжым НС дазваляе «максімальна аператыўна вырашаць задачы па арганізацыі стабільнага функцыянавання ўсіх сфер, ад якіх залежыць жыццезабеспячэнне насельніцтва».
У анексаваным Крыме ў выніку атак на нафтавыя аб’екты і транспартныя шляхі ўзнік дэфіцыт паліва, а пасля атакі УСУ ў ноч на 21 чэрвеня ўлады прыпынілі продаж бензіну як фізічным, так і юрыдычным асобам.
Да 1 верасня прыпынены прыём дзяцей у лагеры і ўсе запланаваныя спаборніцтвы. 26 чэрвеня на паўвостраве таксама ўвялі рэжым часовых абмежаванняў электразабеспячэння.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары