Навука і тэхналогіі33

Аградроны на беларускіх палях: як беспілотнікі змяняюць сельскую гаспадарку

Дроны ўжо даўно перасталі быць выключна ваеннай тэхнікай або сродкам для аэраздымкі. Ва ўсім свеце яны становяцца звычайным інструментам фермераў, а апошнія гады іх усё часцей можна ўбачыць і над беларускімі палямі.

Фота: Kleck.by

Ва ўсім свеце аградроны ўжываюць для апырсквання палёў, унясення ўгнаенняў, стварэння дакладных карт мясцовасці, ацэнкі ўраджайнасці і кантролю за развіццём культур. Такія тэхналогіі ўжо сталі неад'емнай часткай канцэпцыі дакладнага земляробства, якая дазваляе скарачаць выдаткі, эканоміць рэсурсы і павышаць эфектыўнасць вытворчасці.

Беларусь таксама паступова далучаецца да гэтай тэндэнцыі. Як хваліўся ў 2024‑м годзе тагачасны міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Ліневіч, з дапамогай беспілотнікаў аграрыі вывучалі рэльеф мясцовасці, вызначалі ўраджайнасць, уносілі ўгнаенні.

Лукашэнка на кукурузным полі ЗАТ «АСБ-Агра Гарадзец». Фота: БелТА

У 2025 годзе ў Шклоўскім раёне, на кукурузным полі, тэхналогію дэсікацыі (перадуборачнага высушвання раслін) з дапамогай аградронаў дэманстравалі Аляксандру Лукашэнку. Тады паведамлялася, што беспілотнікі таксама выкарыстоўваюцца для ўнясення дэсікантаў на палях з рапсам, сланечнікам, збожжавымі і зернебабовымі культурамі.

Адным з беларускіх распрацоўшчыкаў аградронаў з'яўляецца сумесная з кітайцамі кампанія «Авіяцыйныя тэхналогіі і комплексы». Яна выпускае некалькі мадэляў беспілотнікаў-апырсквальнікаў.

Паводле распрацоўшчыкаў, галоўныя перавагі такой тэхнікі — адсутнасць тэхналагічнай каляіны, магчымасць працы на складаным рэльефе і перамочанай глебе, выкарыстанне ў начны час, а таксама высокая дакладнасць апрацоўкі. За кошт таго, што дрон не прымінае пасеваў, ураджайнасць можа павялічвацца на 6—8 %.

Лінейка беларускіх аградронаў уключае мадэлі з бакамі ад 20 да 50 літраў, прадукцыйнасць якіх складае ад 6 да 18 гектараў за гадзіну ў залежнасці ад мадыфікацыі.

Акрамя саміх апырсквальнікаў, кампанія прапануе асобны беспілотнік для лічбавізацыі палёў. Ён стварае электронныя карты мясцовасці, вызначае межы ўчасткаў, адзначае забароненыя зоны і рыхтуе палётныя заданні для аградронаў.

Паводле інфармацыі вытворцы, аградроны ўжо прайшлі практычную апрабацыю больш чым у 30 гаспадарках Брэсцкай, Гродзенскай, Віцебскай і Мінскай абласцей. 

Не замест трактара, а разам з ім

Праўда, практычны вопыт беларускіх гаспадарак паказвае, што аградроны пакуль не разглядаюцца як поўная замена традыцыйных самаходных апырсквальнікаў.

Аградрон на палетках ААА «Кухчыцы». Фота: Kleck.by

Напрыклад, у ААТ «Кухчыцы» Клецкага раёна беспілотнікі выкарыстоўваюць з 2022 года на пасевах рапсу. Тут іх прыцягваюць не замест машын тыпу «РОСА», а як дадатковы інструмент, калі наземная тэхніка не паспявае своечасова апрацаваць усе палі або калі выкарыстанне колавых машын можа пашкодзіць пасевам.

Сам аградрон, які выкарыстоўваецца ў Кухчыцах, здольны апрацоўваць каля чатырох гектараў за дзесяць хвілін або прыкладна 200 гектараў за рабочую змену. Аператар перад кожным вылетам складае электронную карту поля, адзначае перашкоды, атрымлівае заданне ад агранома і задае параметры палёту — вышыню, шырыню апрацоўкі і памер кропляў.

Аградроны для апрацоўкі сваіх палёў таксама выкарыстоўваюць і фермеры.

@farmerboika Видели, как агро-дроны обрабатывают поля? Это будущее сельского хозяйства! А вы знали, что с нашей голубикой вы можете максимизировать урожайность и оптимизировать затраты? Мы - оптовый поставщик премиальных саженцев голубики, адаптированных для использования современных агротехнологий. #голубика #саженцыголубики #оптом #агродрон #сельскоехозяйство #бизнес #урожай #фермер #агротехнологии #саженцы #дроны #продажа #выращиваниеголубики #агробизнес #будущеесельскогохозяйства ♬ оригинальный звук - farmerboika

Нягледзячы на відавочныя перавагі, аградроны пакуль не сталі звычайнай з'явай на беларускіх палетках і штодзённым інструментам аграномаў.

Першая прычына — эканамічная. Кошт саміх беспілотнікаў, акумулятараў, зараднага абсталявання і праграмнага забеспячэння застаецца даволі высокім. Таму многія гаспадаркі, як і ААТ «Кухчыцы», не купляюць уласныя аградроны, а карыстаюцца паслугамі спецыялізаваных кампаній.

Другі фактар — нарматыўнае рэгуляванне. Пасля ўзмацнення кантролю за выкарыстаннем беспілотнікаў сельскагаспадарчыя прадпрыемствы павінны выконваць шэраг патрабаванняў, звязаных з эксплуатацыяй беспілотных авіяцыйных комплексаў.

Разам з тым магчымасці аградронаў значна шырэйшыя за тыя задачы, якія яны сёння выконваюць у Беларусі. У свеце беспілотнікі не толькі ўносяць сродкі аховы раслін і ўгнаенні, але і праводзяць маніторынг пасеваў з дапамогай мультыспектральных камер, выяўляюць ачагі хвароб і шкоднікаў яшчэ да таго, як іх можна заўважыць візуальна, ацэньваюць забяспечанасць раслін азотам, знаходзяць участкі з недахопам вільгаці і кантралююць эфектыўнасць арашэння.

У жывёлагадоўлі беспілотнікі выкарыстоўваюць для кантролю вялікіх плошчаў пашы, пошуку жывёл і маніторынгу іх стану. У садаводстве і вінаградарстве яны дапамагаюць ацэньваць развіццё асобных дрэў або кустоў, а ў некаторых краінах ужо выпрабоўваюцца для дакладнага апылення раслін.

Калі гэтыя тэхналогіі будуць паступова ўкараняцца і ў Беларусі, аградроны змогуць стаць не толькі эфектыўным інструментам для апырсквання палёў, але і ўніверсальным памочнікам у розных галінах сельскай гаспадаркі.

Каментары3

  • Добрая навіна
    08.07.2026
    Крута!
  • Янка
    08.07.2026
    У 2020 дроны шырока ўжываліся пад час асвятлення акцый пратэсту, бо фота і відэа з іх красамоўна дэманстравалі сапраўдную масавасць акцый і разбуралі лухту дзяржпрапаганды кшталту заявы чамаданавай маўляў 16 жніўня 2020 прыйшло не болей за 15 тысяч чалавек. Імкненне лукашэнкаўскай улады схаваць праўду аб маштабах пратэстаў стала галоўным чыннікам забароны БПЛА для фізліц і надзвычайнага ўзмацнення кантролю за іх ужываннем бізнэсам з боку КДБ. Адваротным бокам гэтых абмежаванняў стала фатальнае адставанне Беларусі ў галіне дронавых тэхналогій праз фактычнае стварэнне дзяржманаполіі ў гэтай галіне. Але ёсць і добрая навіна - ва ўмовах вайны гэта мадэль ёсць загадзя неканкурэнтаздольнай, і лукашэнкаўскі рэжым аб гэтым яшчэ моцна пашкадуе.
  • ро арол
    08.07.2026
    дадаллі б яшчэ пра той стартап, што сышоў з пвт і з'ехаў

Цяпер чытаюць

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі24

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі хацелі наняць дворнікаў з КНДР, але «не пацягнулі па зарплаце»5

Асуджаны за хабар на 9 гадоў калоніі дырэктар добрушскага завода выйшаў на свабоду праз два гады2

Запісваць відэа ў туалеце стане нельга, а запісы з відэаназірання будуць захоўвацца не больш за месяц3

Аліеў заявіў, што Азербайджан быў калоніяй у складзе СССР37

Лідар «Драздоў» заявіў, што чакае афіцыйных выбачэнняў ад гомельскай раёнкі4

Мінчанка аддала аферыстам больш за 50 тысяч даляраў, заклаўшы кватэру, і аформіла 15 SIM-карт2

Піхоны і шпіліліі: модная кветкавая крама пахабна пажартавала — і адхапіла ў сацсетках13

Айчым біў дзіця, а затым пагаліў малога, напісаў на лбе слова «злодзей» і адвёў у школу4

«Сардэчна запрашаем адсюль». Расіяніну прапанавалі працу ў Мінску за 4000 рублёў, але гэтага яму падалося мала10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі24

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць