Грамадства1616

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў

Глеб Емяльяненкаў як індывідуальны прадпрымальнік знаходзіцца ў стане ліквідацыі. Але яго самога, здаецца, ужо ліквідавалі.

Глеб Емяльяненкаў, фота: УКантакце

Глеб Емяльяненкаў нарадзіўся ў 1998 годзе ў Ашмянах у шматдзетнай сям'і. Бацькі пераехалі ў Мінск, калі той яшчэ быў малы. Вучыўся ў мінскай школе №76. Але далей паступіў у Ашмянскую аграрную хабзу. 

На мяжы паўналецця Глеб, паводле даных Belpol, трапіўся з наркотыкамі — у 2016 годзе яго затрымалі з 0,2 грама амфетаміну, за што хлопец атрымаў тры гады хатняй хіміі.

Але больш прыкры ўчынак Емяльяненкаў здзейсніў у 2020 годзе — пазваніў у 102, каб данесці, што «ў краме «Алмі» на першым паверсе ў пункце па продажы кальянаў развешаныя бел-чырвона-белыя сцягі». Колькі чалавек затрымалі і кінулі на суткі ў выніку даносу Емяльяненкава — невядома.

Яшчэ ў 2019 годзе хлопец зарэгістраваўся ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка — збіраўся займацца прыборкай будынкаў.

Глеб Емяльяненкаў, фота: УКантакце

Аднак неўзабаве Глеб з'ехаў з радзімы і падаўся шукаць грошы ў Расіі. Афіцыйна ўладкоўвацца хлопец не стаў, але павёўся на ўбачаную ў суполцы «Падпрацоўка Санкт-Пецярбург» абвестку аб патрэбе «падсобнага рабочага». Гісторыя была ў лютым 2024-га.

Ананімны працадаўца прапанаваў Глебу вазіць пасылкі на далёкія адлегласці за аплату ў крыптавалюце. 

Глеб адразу ўсё зразумеў без дадатковых тлумачэнняў: адправіў куратару сэлфі з пашпартам, паставіў сабе VPN для канфідэнцыйнасці далейшай перапіскі, трэкер, завёў крыптакашалёк. Стаў выкопваць з-пад снегу ў лесе «пасылкі» і адвозіць іх у іншыя раёны.

Пры гэтым сваёй машыны ў Глеба не было — у паездках ён карыстаўся таксі і сэрвісам па падвозе BlaBlaCar. 

У адной з такіх паездак — не выключана, што па сігнале пільнага кіроўцы — Глеба і арыштавалі. ДАІ спыніла машыну і папрасіла Глеба сказаць, што ў дзіўнай запячатанай каробцы, якую ён вязе ў руках. Хлопец занерваваўся і ляпнуў, што ўнутры таблеткі.

Што за таблеткі? Дакладней патлумачыць не змог, паліцэйскія праверылі самі — 700 грам таблетак экстазі, больш за тысячу штук. 

За перавозку наркотыкаў у асабліва буйным памеры Глеба адправілі на восем гадоў у калонію строгага рэжыму, да рэцыдывістаў. Туды ў Расіі можа трапіць нават той, хто асуджаны ўпершыню — проста за цяжкасць артыкула. 

Але доўга ў расійскай калоніі хлопец не вытрымаў і вырашыў рызыкнуць, завербаваўшыся ў расійскае войска. Расійскія ўлады паслядоўна пагаршаюць умовы ўтрымання і даюць зняволеным ілюзію магчымасці хуткай свабоды праз удзел у вайне супраць Украіны — гэта масавая з'ява. Беларускія ўлады ніяк не перашкаджаюць Расіі вербаваць сваіх грамадзян на гарантаваную смерць.

Вось і Глебу, як і абсалютнай большасці, не пашанцавала — замест хуткай свабоды ён знік без звестак амаль адразу ж пасля адпраўкі на фронт.

Апошні раз Глеб Емяльяненкаў выходзіў на сувязь з роднымі 10 мая 2026 года з Харкаўскага кірунку. Ва ўкраінскім палоне ён так і не аб'явіўся, але труп беларуса пакуль не знайшлі.

Каментары16

  • Праўда
    07.07.2026
    Русскій мір забівае. Нажаль, ня толькі сваіх прыхільнікаў.
  • тук-тук
    07.07.2026
    Спачатку стукнуў ён, потым стукнулі на яго, а затым яго зусім прыстукнулі. Вось і ўвесь некралог.
  • 27
    07.07.2026
    Да в России ФСИН (уголовно-исправительная чистема Рф) это главная вербовочная контора на войну. Там и под угрозой "опускания", насилия прессуют на заключение контракта для мясных штурмов. Вопрос о добровольности выбора скорее риторический, несмотря на всю его биографию

Цяпер чытаюць

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

Наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў балгарскім Бургасе

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць2

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 205

Памёр купалавец Мікалай Кучыц2

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску6

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр4

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць