Грамадства3232

Асудзілі па крыміналцы мінчаніна, які ў трэдсах усумніўся ў існаванні гітлераўскага плана «Ост»

Алег Каспяровіч у свой час вучыўся ў сувораўскім вучылішчы, жыў у Францыі і меў уласны бізнэс.

Алег Каспяровіч. Фота з ягонай старонкі ў Аднакласніках

Алегу Каспяровічу 56 гадоў. У юнацтве ён паспеў павучыцца ў некалькіх мінскіх школах, а таксама ў грузінскім Поці. З 1985 па 1987 год быў курсантам Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, пасля чаго да 1990‑га праходзіў вайсковую службу ў Азербайджане.

У Беларусі Алег доўгі час займаўся прадпрымальніцтвам. У нулявыя кіраваў прыватным прадпрыемствам, якое спецыялізавалася на розных паліграфічных паслугах. Пасля жыў і працаваў у Францыі.

Мяркуючы па профілях Каспяровіча ў Linkedin, як мінімум з 2021 года ён жыў у Мінску. Працаваў у сферы інтэрнэт-маркетынгу ў кампаніях «ЭландБелІмпарт» і «Мотавелаград».

Як сцвярджае БелТА, вясной мінулага года Алег пакінуў у трэдсах пад публікацыямі пра Другую сусветную вайну каментары, дзе паставіў пад сумнеў існаванне гітлераўскага плана «Ост» як этапу генацыду. Ён, паводле БелТА, напісаў, што не змог знайсці ў інтэрнэце арыгінал дакумента, таму палічыў яго выдумкай савецкай партыі.

Неўзабаве мужчыну затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа. На допыце ён адзначыў, што ведаў пра жорсткасць нацыстаў ад сваякоў, але лічыў гэта рэакцыяй на партызанскі рух, а свае гістарычныя веды назваў павярхоўнымі. Да суда Каспяровіча трымалі ў СІЗА.

Справу Алега разглядалі ў Мінскім гарадскім судзе. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 130‑2 Крымінальнага кодэкса Беларусі — «адмаўленне генацыду беларускага народа».

Мужчыну прысудзілі хатнюю хімію.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары32

  • Алесь
    08.07.2026
    То бок асудзiлi за адмаўленне існавання дакуманта, які і самі не здолелі прад'явіць?
  • сьмех у роце
    08.07.2026
    Прабачце, а калі губазікаўцы зрабіліся гісторыкамі ???
    Сьмешна, лукашэнкі, спрабуюць перапісваць гісторыю Беларусі, і проста гісторыю, з дапамогай невукаў і катаў беларусаў з губазіка і кдб?!
    Такая гісторыя існуе роўна да таго моманту, пакуль гісторыкамі будуць невукі з кдб і губазіка, і не на хвіліну больш !
  • Г
    08.07.2026
    Вот колхозный план ОСТ был точно . И про геноцид лучшей части общества этой пьяной чернью молчок . Теперь потомки этой черни прокурорчики менты гэбня .

Цяпер чытаюць

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны4

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

Супрацоўніка «Беларуснафты» з Рэчыцы адправілі за краты за «садзейнічанне экстрэмізму»7

Мост на «Ждановічах» ужо асфальтуюць. Што адбываецца на будоўлі?1

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары24

Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам4

Вучоныя назвалі ўзрост, пасля якога мозг пачынае старэць значна хутчэй2

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны4

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць