Грамадства1111

Лукашэнка сказаў, які раён ён зробіць узорным

«Мне так хацелася б».

Аграгарадок Александрыя

Аляксандр Лукашэнка пры разглядзе кадравых пытанняў заявіў пра імкненне зрабіць Шклоўскі раён узорным для капіравання па ўсёй краіне.

«Ведаючы добра Шклоўскі раён, я хачу стварыць адносна ўзорны раён для капіравання па ўсёй краіне. Гэта вельмі важна», — сказаў ён.

Лукашэнка звярнуў увагу, што ў гэтым раёне адноўлены ўсе ключавыя, неабходныя для развіцця сельскай гаспадаркі на мясцовым узроўні структуры, у тым ліку райаграсэрвіс, сельгасхімія, перасоўныя механізаваныя калоны, ільнонасенняводчая станцыя.

«Гэта ўсё нам трэба. Усё гэта адноўлена. Па краіне — у рознай ступені гэта рэабілітавана і адноўлена, — сказаў ён. — Вось у Шклове мы гэта ўсё, узгадваючы мінулае, аднавілі на сур’ёзным, высокім узроўні. Таму Шклоўскі раён павінен быць узорна-паказальным у гэтым плане. Мне так хацелася б».

Шклоўскі раён — малая радзіма Лукашэнкі, тут ён намагаецца зрабіць вітрыну свайго праўлення.

Каментары11

  • Ёсік
    08.07.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Спадар
    08.07.2026
    30 гадоў пры ўладзе і толькі зараз будзе нейкі адзін раён паказальны? Божухна літаслівы, бабулі каго вы абралі нам на кару? Дзед ужо зусім страціў мазгі.
  • bosed
    08.07.2026
    Абосраных кароу ужо адмыу ? :D

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць